пераара́ць, -ру́, -рэ́ш, -рэ́; -ро́м, -раце́, -ру́ць; -ры́; -ра́ны і пераво́раны; зак.

1. што. Узараць занава.

П. бульбянішча.

2. што і чаго. Узараць усё, многае.

Колькі зямлі пераараў за свой век.

3. што. Правесці баразну ўпоперак чаго-н.

П. дарогу.

|| незак. пераво́рваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. пераво́рванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераара́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пераару́ перааро́м
2-я ас. пераарэ́ш пераараце́
3-я ас. пераарэ́ пераару́ць
Прошлы час
м. пераара́ў пераара́лі
ж. пераара́ла
н. пераара́ла
Загадны лад
2-я ас. пераары́ пераары́це
Дзеепрыслоўе
прош. час пераара́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пераара́ць сов., в разн. знач. перепаха́ть;

дрэ́нна паара́на, трэ́ба п. — пло́хо вспа́хано, на́до перепаха́ть;

ко́лькі ён зямлі́а́ў! — ско́лько он земли́ перепаха́л!;

п. даро́гу — перепаха́ть доро́гу

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераара́ць, ‑ару, ‑арэш, ‑арэ; ‑аром, ‑араце; зак., што і без дап.

1. Узараць нанава, яшчэ раз. — Ніхто не паедзе скародзіць таго поля, пераараць перш трэба, — толькі ўсяго і сказаў Якім, падтрымліваючы хлопцаў. Дуброўскі. Усякага чалавека пашкадуе зіма, нават неахайных трактарыстаў, якія дапусцілі агрэхі пры ворыве, нават няўпраўных брыгадзірам, якія не паспелі пераараць бульбу. Ермаловіч.

2. Прыараць у час ворыва частку чужога поля. Невядома праз што пасварыўся ён са сваім братам, які жыў па суседству; можа, той пераараў калі яго мяжу ці залез касой у Язэпаву траву. Шахавец.

3. Правесці баразну ўпоперак чаго‑н. Пераараць дарогу. □ А для гэтага трэба было да ўсходу сонца пераараць упоперак Нёман, яго дно, ды каб саху не конь і не валы цягнулі, а самі жанчыны. Колас.

4. і чаго. Узараць усё, многае. Колькі чаго перавазілі, колькі зямлі перааралі, перабаранавалі?.. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераво́рванне гл. пераараць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераво́рваць гл. пераараць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перепаха́ть сов.

1. (всё, многое) паара́ць, пераара́ць;

2. (заново) пераара́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераво́рванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераворваць — пераараць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераара́ны і пераво́раны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пераараць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераара́ны в разн. знач. перепа́ханный; см. пераара́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)