мы́лкі, -ая, -ае.

Які дае многа пены.

Мылкае мыла.

|| наз. мы́лкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пе́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. пе́на
Р. пе́ны
Д. пе́не
В. пе́ну
Т. пе́най
пе́наю
М. пе́не

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мы́лкі, ‑ая, ‑ае.

Які лёгка распускаецца ў вадзе, дае многа пены. Мылкае мыла. // Які добра распускае ў сабе мыла; у склад якога ўваходзіць многа мыла. Мылкая вада.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзярка́ты, ‑ая, ‑ае.

Рэзкі, надрыўны, з хрыпатой (пра гукі, голас і пад.). Панурыя, змораныя, мокрыя да пены каровы рыкалі на ўвесь лес. Доўга вісела дзяркатае, сухое рэха. Пташнікаў. Раз-пораз з недалёкай таварнай станцыі даносіліся дзяркатыя гудкі паравозаў. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каёмка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

Памянш. да кайма; вузкая кайма. Вока Алеся ледзь заўважыла супроцьлеглы бераг з сіняй каёмкай сасновага лесу. Броўка. Калі набягае хваля, зграбныя птушкі спрытна адскокваюць ад каёмкі белай пены. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

біскві́т, ‑у, М ‑віце, м.

1. Пульхнае салодкае печыва з цеста, у якое пакладзена шмат жаўткоў і бялковай пены.

2. Фарфор, двойчы абпалены, але не пакрыты палівай. Са скрынкі, адразу за адкінутым вечкам, выраслі кавалер і дама з бісквіту. Караткевіч.

[Фр. biscuit.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бры́зкаць ’пырскаць’ (Шат., Гарэц.). Рус. бры́згать, укр. бри́зкати, польск. bryzgać, балг. бръ́згам і г. д. Прасл. *bryzg‑ ’пырскаць’. Параўн. лат. brũzgat, brùzgât ’пырскаць’, brùzgas ’бурбалкі пены’, літ. bruzė́ti ’шумець, клекатаць’ і г. д. Першапачаткова гукапераймальнае. Гл. Бернекер, 93–94; Праабражэнскі, 1, 48; Брукнер, 43; Фасмер, 1, 222; Фрэнкель, 1, 57; Слаўскі, 1, 45. Сюды ж брызкль ’халодны дожджык’ (Янк. II).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кару́нкі, ‑аў; адз. няма.

Ажурныя, сятчастыя вырабы з ільняных, шаўковых і інш. нітак для аздобы бялізны, адзення і пад. Рукавы абрамлялі танюсенькія карункі. Машара. На развітанне .. Кася падаравала .. тоненькую насовачку, аздобленую карункамі. Васілевіч. // перан.; чаго або якія. Тое, што сваім выглядам нагадвае такі выраб. А мора ўжо ўгаманілася, толькі на прыбярэжнай кручы ды на мокрым жвіры пляжа віднеліся белыя карункі пены. Сабаленка. Сонца .. паклала на палаючыя вокны двухпавярховага драўлянага дома свае мядзяныя карункі. Рамановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папру́га, ‑і, ДМ ‑рузе, ж.

1. Раменны пояс або наогул пояс. На ім кучомка, верх зялёны, Кажух кароценькі, чырвоны. А стан шырокая папруга Сціскае спрытна, лоўка, туга. Колас. Том Блейн паправіў папругу на камбінезоне і асцярожна адчыніў дзверы ў кабінет. Гамолка.

2. Частка збруі для ўмацавання сядла, падсядзёлка на спіне каня. Шэмет злез з сядла, аслабіў папругу і пусціў каня папасвіцца. Лобан. Ашмо[ткі] пены маталіся на конскіх храпах, на сядзельных папругах. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пе́ністы, ‑ая, ‑ае.

1. Які вельмі пеніцца; з пенай. [Маці] прынесла поўны гладыш пахучага пеністага квасу. Шамякін. Прыемна і ўлетку, калі б’юць перуны, а па дарогах цякуць пеністыя рэчкі. Гроднеў. Мы, перадаючы гладыш з рук у рукі, пілі яшчэ пеністы пахучы сырадой. Няхай. // Падобны на пену. Прачнулася сонца. Барвай набрынялі пеністыя лёгкія хмаркі, чырвань заліла ўсё: і лес, і вёску, і паплавы. Капыловіч.

2. Які ўтварае многа пены (у 2 знач.). Пеністае мыла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)