па-сапра́ўднаму

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
па-сапра́ўднаму - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

па-сапра́ўднаму нареч. по-настоя́щему

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запра́вски нареч., разг. па-сапра́ўднаму;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по-настоя́щему нареч. па-сапра́ўднаму.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́длинно нареч. сапраўды́; па-сапра́ўднаму;

по́длинно наро́дное тво́рчество Пу́шкина сапраўды́ наро́дная тво́рчасць Пу́шкіна;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

псеўданаро́дны, ‑ая, ‑ае.

Які не з’яўляецца па-сапраўднаму народным; які выкарыстоўвае толькі знешнія прыкметы народнай культуры, быту і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагандлява́цца, ‑лююся, ‑люешся, ‑люецца; зак.

Панесці страты, разарыцца ад гандлю. [Астапчык:] — Ні Павалковіч, ні яго бацька на зямлі па-сапраўднаму, па-сялянску не працавалі. Дзед быў нават заможны гандляр. Бацька любіў гарэліцу і прагандляваўся. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дакла́дна,

1. Прысл. да дакладны.

2. у знач. вык. Па-сапраўднаму, правільна, акуратна. — Давайце неадкладна, Ды каб было дакладна, Бо трэба знаць і трэба ўмець, Каго, калі і як сустрэць. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ніко́лі, прысл.

Ні ў які іншы час; ні пры якіх умовах, акалічнасцях. Сцёпку ніколі не даводзілася быць на станцыі. Колас. Я ніколі яшчэ нікому не пісаў пісем. Якімовіч. [Алесь:] — Па-сапраўднаму шчаслівы той, хто ніколі не адчувае поўнага задавальнення. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

светаразуме́нне, ‑я, н.

Кніжн. Разуменне свету; сукупнасць поглядаў на свет (у 1 знач.). Само сабой зразумела, што па-сапраўднаму разгледзець спадчыну такога паэта, як Купала, нельга без асэнсавання своеасаблівасці яго творчага метаду, прынцыпаў тыпізацыі жыццёвага матэрыялу, мастацкага светаадчування і светаразумення. Ярош.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)