па-дзіця́чы

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
па-дзіця́чы - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

па-дзіця́чаму и па-дзіця́чы нареч. по-де́тски

па-дзіця́чы, см. па-дзіця́чаму

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по-де́тски нареч. па-дзіця́чаму, па-дзіця́чы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ле́пет, -у, М -пеце, м.

1. Няскладная, невыразная мова, уласцівая дзецям.

Л. дзіцяці.

2. перан. Непераканаўчае, невыразнае разважанне, тлумачэнне.

◊

Дзіцячы лепет — пра што-н. вельмі бездапаможнае, па-дзіцячаму наіўнае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

касцю́мчык, ‑а, м.

Памянш.-ласк. да касцюм; дзіцячы касцюм. Апрануты .. [Мікіта і Валодзька] па-дарожнаму — у цёмныя касцюмчыкі. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по-ребя́чески и по-ребя́чьи нареч.

1. (по детски) па-дзіця́чаму, па-дзіця́чы;

2. перен. па-дзяці́наму;

сде́лать по-ребя́чески что́-л. зрабі́ць па-дзяці́наму што-не́будзь.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раза́рый, ‑я, м.

Разм. Тое, што і ружоўнік. [Купала] .. вадзіў аглядаць сад, зусім па-дзіцячы радуючыся даволі вялікаму разарыю, якім ён асабліва ганарыўся. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сапра́на, нескл., н.

1. Самы высокі пеўчы (жаночы або дзіцячы) голас. Каларатурнае сапрана. □ [Алеся] была ўжо добра вядомай у Мінску салісткай хору, мела рэдкае па чысціні лірычнае сапрана. Рамановіч. // Спявачка з такім голасам.

2. Самая высокая партыя ў хоры.

3. Высокія па рэгістру разнавіднасці музычных інструментаў.

[Іт. soprano.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзяці́нства, ‑а, н.

1. Дзіцячы ўзрост; дзіцячыя гады. Шчаслівае дзяцінства. Знаёмы з дзяцінства. □ Васіль Пятровіч нарадзіўся ў Мінску, тут.. прайшло яго дзяцінства, юнацтва. Карпаў.

2. Па-дзіцячаму несур’ёзныя, легкадумныя паводзіны і ўчынкі дарослых. [Валодзя] трымаў сябе стала, сур’ёзна і сціпла і не мог дазволіць.. дзяцінства. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

таблі́ца, ‑ы, ж.

Пералік лічбавых даных або якіх‑н. звестак, размешчаных у пэўным парадку па графах. Турнірная табліца. Табліца лагарыфмаў. Табліца множання. □ Гэта быў даволі аб’ёмісты рукапіс, два гады пісаны, перапісаны і зноў пачырканы, з устаўкамі на палях і на адвароце старонак, з табліцамі і дыяграмамі, якія то раздражнялі Толева вока мноствам лічбаў, то па-дзіцячы супакойвалі яго лагоднымі фарбамі малюнкаў. Брыль.

[Польск. tablica ад лац. tabula.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)