паўсло́ва, -а, н.

Палавіна слова.

Напісаць п.

З паўслова разумець (з першых слоў, з намёку; разм.). На п. выклікаць каго-н. (для кароткай размовы; разм.). На паўслове спыніцца (рэзка спыніць пачатую гаворку).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўсло́ва

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. паўсло́ва
Р. паўсло́ва
Д. паўсло́ву
В. паўсло́ва
Т. паўсло́вам
М. паўсло́ве

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паўсло́ва ср., в разн. знач. полсло́ва, полусло́во;

на п. — на полсло́ва;

спыні́цца на ~ве — останови́ться на полусло́ве;

зразуме́ць з п. — поня́ть с полсло́ва (с полусло́ва)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паўсло́ва, ‑а, н.

Палавіна слова, няпоўнае слова. Тут Павел Іванавіч і паўслова не сказаў, бо пэўна ведаў: высадзі Якава, дык пехатою пойдзе, а ўсё роўна пабывае на шахтбудзе. Кулакоўскі. // Мала, некалькі слоў. З паўслова Гарбулёва, выцягнутага нібы абцугамі, .. [Саламон] стараўся ўлаўліваць галоўны сэнс розных спраў. Бядуля.

•••

З паўслова — адразу, з першых слоў (зразумець, засвоіць і пад.).

На паўслова — для кароткай размовы, паведамлення (выклікаць, папрасіць і пад.).

На паўслове — не дагаварыўшы пачатага (змоўкнуць, спыніцца і пад.) або не даслухаўшы субяседніка (перапыніць, перабіць і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

полсло́ва паўсло́ва ср.;

останови́ться на полсло́ве (на полусло́ве) спыні́цца на паўсло́ве;

поня́ть с полсло́ва (с полусло́ва) зразуме́ць з паўсло́ва;

на полсло́ва на паўсло́ва.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

полусло́во паўсло́ва, -ва ср.;

прерва́ть (останови́ть) на полусло́ве спыні́ць (перапыні́ць) на паўсло́ве;

с полусло́ва (поня́ть) з паўсло́ва (зразуме́ць).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стуль, прысл.

Разм. З таго месца, адтуль. Няведама, што з домам, што з бацькамі? Ні слова, ні паўслова стуль, ад іх. Чэрня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маўчо́к, ‑чка, м.

1. Маўчанне. А дубровы ні слова, Ні паўслова — маўчок. Бялевіч.

2. у знач. вык. Разм. Ні слова, ні гуку (не гаварыць). — Ты, Міхась, толькі — маўчок пра Валю, — сказаў Тарас, прыклаўшы палец да губ. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адкро́іць, ‑крою, ‑кроіш, ‑кроіць; зак., што, чаго.

Адрэзаць ад цэлага ці вялікага кавалка (часцей пра хлеб). А гаспадыня, увесь час шчабечучы, проста не даючы гасцях уставіць і паўслова, як ні спяшалася, а паспела толькі адкроіць ад доўгай белай булкі дзве і яшчэ дзве лустачкі. Брыль. // перан. Сказаць што‑н. рэзкае, грубае. І тут жа сказ адкроіў мудры На гэты конт Лямец Аўген. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стара́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Праяўляць стараннасцю руплівасць у якой‑н. справе, рабоце. Хлопцы-падлеткі прыбеглі. Паглядзелі на свежы вал, весела стала ім. Хапаюць рыдлёўкі, у роў лезуць, капаюць, стараюцца. Колас. Нездарма стараецца так Хомка: ён сёння пойдзе з гаспадаровым сынам на кірмаш. Гарэцкі.

2. з інф. Імкнуцца дасягнуць, дабіцца чаго‑н.; прыкладаць намаганні да чаго‑н., намагацца рабіць што‑н. Аднак, не хочучы быць несумленным ні перад сабой, ні перад ёю, у далейшым .. [Казанцаў] стараўся сустракацца з Аняй радзей. Васілевіч. Пасля .. [салдату] пачало здавацца, што нехта стараецца выгаварыць слова, а выходзіць усяго паўслова і ўсё шпаркім шэптам, хворым і нежывым. Чорны. Цешча была на дзіва лагоднай і старалася чым можна дагадзіць зяцю. Б. Стральцоў.

•••

Рад старацца! гл. рады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)