паўро́за
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
паўро́за |
паўро́зы |
| Р. |
паўро́зы |
паўро́з |
| Д. |
паўро́зе |
паўро́зам |
| В. |
паўро́зу |
паўро́зы |
| Т. |
паўро́зай паўро́заю |
паўро́замі |
| М. |
паўро́зе |
паўро́зах |
Крыніцы:
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
◎ Паваро́зка ’цясёмка, шнур’ (Пал.), павороз ’пацёк (поту, расы на вокнах і інш.)’ (Нар. лекс., лельч.). Гл. паўроз.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паўро́за, паўро́зы, паўру́зы, по́ўрас, поўро́з, паўро́з, паўро́за, повро́зы ’матуз, шнур’, ’абора’ (ТСБМ, Янк. 1, Мат. Гом., Сл. Брэс., ТС; лях., смарг., слуц., бярэз., Сл. ПЗБ), брасл. паўрос ’повад’ (Сл. ПЗБ), поўро́з ’рага’ (ТС), повро́зы, поўразка ’завязкі ў фартуху’ (смарг., Сл. ПЗБ; Мат. Гом., Ян.), поўразы ’петлі для гузікаў’ (Ян.), паўрозы ’махры’ (івац., Сл. Брэс.; Мат. Гом.), ст.-бел. поврозъ, паврозъ ’вяроўка’ (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. powróz ’тс’, ’шнур’ (Булыка, Лекс. запазыч., 103; Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 4, 29).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)