паўнале́цце, -я, н.

Узрост, калі чалавек дасягае фізічнай і духоўнай сталасці і атрымлівае грамадзянскія правы.

Дасягнуць паўналецця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўнале́цце

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. паўнале́цце
Р. паўнале́цця
Д. паўнале́ццю
В. паўнале́цце
Т. паўнале́ццем
М. паўнале́цці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паўнале́цце ср. совершенноле́тие

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паўнале́цце, ‑я, н.

Узрост, калі чалавек дасягае фізічнай і духоўнай сталасці і атрымлівае грамадзянскія правы. Душа .. [Магдалены] імкнулася да чагосьці яшчэ невядомага ёй, у што яна верыла і чаго чакала.. Падрасце Ганніна дзіця, дарасце да паўналецця Галена, і праз два гады вернецца ўжо зусім сталы Кастусь. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўна... (гл. поўна...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «поўна...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр.: паўнагруды, паўналецце, паўнацелы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

совершенноле́тие ср. паўнале́цце, -цця ср., даро́сласць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)