паўкро́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. паўкро́к паўкро́кі
Р. паўкро́ку паўкро́каў
Д. паўкро́ку паўкро́кам
В. паўкро́к паўкро́кі
Т. паўкро́кам паўкро́камі
М. паўкро́ку паўкро́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паўкро́к, -ку м. полуша́г

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паўкро́к, ‑у, м.

1. Адлегласць, роўная палавіне кроку. Як бы хацелася Васілю ісці ў нагу з гэтымі людзьмі і ніколі нават на паўкроку не адставаць! Кулакоўскі.

2. Рух нагой у час хадзьбы, у выніку якога пераадольваецца адлегласць, роўная палавіне кроку. Гэта было так нечакана, а малюнак, які раптоўна адкрыўся яму, быў настолькі прыгожым, што Васіль Васільевіч спыніўся на паўкроку. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

полуша́г паўкро́к, -ку м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

По́лька ’танец у хуткім тэмпе’ (ТСБМ). Найбольш імаверна ад чэш. půlka, polovina ’палова’, магчыма, сцяжэнне ад půlkrokпаўкрок’, бо назва паходзіць ад паўтактавага памеру (Брукнер, 682; Чарных, 2, 55). Неверагодная думка пра тое, што танец з’явіўся ў Празе ў 1831 г. і названы ў знак салідарнасці з палякамі (Голуб-Копечны, 285; Фасмер, 3, 321), бо першыя згадкі пра яго як пра бальны танец — у 1825 г., а ў 40‑я гады XIX ст. ён набыў папулярнасць у Расі і, арганічна ўвайшоў у беларускую народную харэаграфію, бо ў беларускім фальклоры існавалі танцы накшталт полькі (Чурко, 229). Банькоўскі (2, 688) не выключае, што крыніцай магло быць скажонае *folka ад ням. Volkstanz, паколькі танец папулярызавалі як tschechischer Volkstanz.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)