паўзу́чы, -ая, -ае.

1. Які поўзае, перамяшчаецца шляхам поўзання.

Паўзучыя гады (пра змей).

2. Які сцелецца па зямлі або чапляецца за што-н.

Паўзучыя расліны.

Паўзучы эмпірызм (кніжн., неадабр.) — няўмелае апісанне фактаў без іх аналізу і абагульнення.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўзу́чы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. паўзу́чы паўзу́чая паўзу́чае паўзу́чыя
Р. паўзу́чага паўзу́чай
паўзу́чае
паўзу́чага паўзу́чых
Д. паўзу́чаму паўзу́чай паўзу́чаму паўзу́чым
В. паўзу́чы (неадуш.)
паўзу́чага (адуш.)
паўзу́чую паўзу́чае паўзу́чыя (неадуш.)
паўзу́чых (адуш.)
Т. паўзу́чым паўзу́чай
паўзу́чаю
паўзу́чым паўзу́чымі
М. паўзу́чым паўзу́чай паўзу́чым паўзу́чых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паўзу́чы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. паўзу́чы паўзу́чая паўзу́чае паўзу́чыя
Р. паўзу́чага паўзу́чай
паўзу́чае
паўзу́чага паўзу́чых
Д. паўзу́чаму паўзу́чай паўзу́чаму паўзу́чым
В. паўзу́чы (неадуш.)
паўзу́чага (адуш.)
паўзу́чую паўзу́чае паўзу́чыя (неадуш.)
паўзу́чых (адуш.)
Т. паўзу́чым паўзу́чай
паўзу́чаю
паўзу́чым паўзу́чымі
М. паўзу́чым паўзу́чай паўзу́чым паўзу́чых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ползу́чий в разн. знач. паўзу́чы;

ползу́чие расте́ния паўзу́чыя раслі́ны;

ползу́чий дым паўзу́чы дым;

ползу́чие льды паўзу́чыя льды;

ползу́чий гад паўзу́чы гад;

ползу́чий эмпири́зм паўзу́чы эмпіры́зм.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паўзу́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Які поўзае, перамяшчаецца шляхам поўзання. Паўзучыя гады.

2. Які сцелецца па зямлі або чапляецца за што‑н. (пра расліны). Паўзучы мох. Паўзучы гарошак. □ Жоўтыя ад іржы рэйкі абвіла паўзучая бярозка. Хомчанка.

3. Які павольна распаўсюджваецца, сцелецца (пра дым, туман і пад.). [Немцы] збіраліся на рубяжы амаль непрыкметна, бо поблізу яго слаўся белы паўзучы дым. Мележ.

4. Які рухаецца суцэльнай масай (пра льды). Паўзучыя льды.

•••

Паўзучы эмпірызм гл. эмпірызм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жураві́ннік, ‑у, м.

Паўзучыя сцяблы журавін. Апамятаўся я толькі ў сухім куп’істым імху.. Скрозь плёўся журавіннік. Сачанка. // Месца, якое зарасло журавінамі. Чуліся без рэха галасы Дзяўчат. Збіралі пацеркі зары На журавінніках. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)