паўзуны́

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. паўзуны́
Р. паўзуно́ў
Д. паўзуна́м
В. паўзуно́ў
Т. паўзуна́мі
М. паўзуна́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паўзуны́ мн., зоол. пресмыка́ющиеся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паўзу́н

‘дэталь механізма’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. паўзу́н паўзуны́
Р. паўзуна́ паўзуно́ў
Д. паўзуну́ паўзуна́м
В. паўзу́н паўзуны́
Т. паўзуно́м паўзуна́мі
М. паўзуне́ паўзуна́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

лускава́ты, -ая, -ае.

Пакрыты луской.

Л. ствол дрэва.

Лускаватыя паўзуны.

Атрад лускаватых (наз.).

|| наз. лускава́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пресмыка́ющиеся мн., сущ., зоол. паўзуны́, -но́ў;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

павыміра́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак., што.

Вымерці — пра ўсіх, многіх.

Паўзуны буйных памераў даўно павыміралі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўзу́н

‘дзіця’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. паўзу́н паўзуны́
Р. паўзуна́ паўзуно́ў
Д. паўзуну́ паўзуна́м
В. паўзуна́ паўзуно́ў
Т. паўзуно́м паўзуна́мі
М. паўзуне́ паўзуна́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Паганю́ка, паганскіпаўзуны’ (З нар. сл., мазыр.). Да паганы. Семантычная паралель у рус. пск. поганик, поган ’змяя, паўзун’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шчаўчо́к, ‑чка, м.

1. Рэзкі, кароткі, адрывісты гук, які ўтвараецца пры рэзкім сутыкненні, рабоце механізма і пад. Сухі, ледзь чутны шчаўчок пачуўся ў пакоі — патрон даў асечку. Лупсякоў.

2. Тое, што і пстрычка. Ад шчаўчка пігмея ляцяць тарчма, Паўзуны, бяскрылае зло, Накіп людская, свінушнік, карчма, Эстэцкіх гадзін, кубло. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўзу́н, ‑а, м.

1. Разм. Той, хто не ўмее яшчэ хадзіць, поўзае (пра дзяцей). Дзяцей была поўная хата, ад паджыганцаў да паўзуноў, і ўсе пад адно, у даўжэзных палатняных кашулях, нястрыжаныя, нават цяжка было пазнаць, каторае з іх хлапчук, а каторае — дзяўчынка. Лобан.

2. Спец. Дэталь механізма, якая слізгаецца ўзад і ўперад на якой‑н. паверхні ў прамалінейным напрамку.

3. толькі мн. (паўзуны́, ‑оў). Клас пазваночных жывёл, які ўключае змей, яшчарак, кракадзілаў і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)