паўзмро́к, -у, м.
Няпоўны змрок, вельмі слабае асвятленне.
У хаце п.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паўзмро́к
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
| Н. |
паўзмро́к |
| Р. |
паўзмро́ку |
| Д. |
паўзмро́ку |
| В. |
паўзмро́к |
| Т. |
паўзмро́кам |
| М. |
паўзмро́ку |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
паўзмро́к, -ку м. полусу́мрак
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
паўзмро́к, ‑у, м.
Няпоўны змрок; вельмі слабае асвятленне. У хаце паўзмрок, ужо вечар, і чалавек не можа разглядзець, ёсць хто ў хаце ці не. Галавач. У зямлянцы было адно акенца, і, як заўсёды ў хмурны дзень, тут стаяў паўзмрок. Сіняўскі. Праз шыбы з тоўстым напластаваннем інею працэджвалася дзённае святло, і ў хаце быў нейкі прыемна ўрачысты паўзморк. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суто́нне, -я, н. (разм.).
Час пасля захаду сонца перад надыходам ночы, а таксама паўзмрок перад світаннем; паўзмрок у слаба асветленым месцы, памяшканні.
За акном згушчаецца с.
|| прым. суто́нневы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
полусу́мрак паўзмро́к, -ку м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пры́цемак, -мку, м.
Паўзмрок, паўцемра пасля заходу сонца ці перад яго ўсходам або ў дрэнна асветленым памяшканні, месцы.
Набліжаўся п.
У гэтым пакоі заўсёды п.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
суто́нне, ‑я, н.
Абл. Паўзмрок паміж захадам сонца і надыходам ночы, а таксама паўзмрок перад світаннем. Згушчаецца за акном вячэрняе сутонне. Навуменка. Сіні ў перадранішнім сутонні .. [снег] аж сляпіў вочы сваёй чыстай, некранутай белізною. Сачанка. // Паўзмрок у слаба асветленым месцы, памяшканні. Будынкі патанаюць у зялёным сутонні дрэў. Дуброўскі. Я вынесла дарунак роднай У сутонне свежае сяней. Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рассо́хлы, ‑ая, ‑ае.
Які рассохся. У бібліятэцы .. — знаёмы паўзмрок, цішыня, прахалода і рассохлая падлога пад нагамі. Адамчык. На двары ў беспарадку валяліся пасечаныя дровы, ляжалі рассохлае карыта, пагнутае старое вядро і вялізная бочка. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асвяжа́льны, ‑ая, ‑ае.
Які прыносіць, дае асвяжэнне. Удзень.. [мянтуз], як правіла, спіць дзе-небудзь у нары пад берагам, пад карчамі і каменнямі, дзе нават у самы поўдзень стаіць паўзмрок і такі прыемны для яго асвяжальны халадок. Матрунёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)