паўзабы́ты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. паўзабы́ты паўзабы́тая паўзабы́тае паўзабы́тыя
Р. паўзабы́тага паўзабы́тай
паўзабы́тае
паўзабы́тага паўзабы́тых
Д. паўзабы́таму паўзабы́тай паўзабы́таму паўзабы́тым
В. паўзабы́ты (неадуш.)
паўзабы́тага (адуш.)
паўзабы́тую паўзабы́тае паўзабы́тыя (неадуш.)
паўзабы́тых (адуш.)
Т. паўзабы́тым паўзабы́тай
паўзабы́таю
паўзабы́тым паўзабы́тымі
М. паўзабы́тым паўзабы́тай паўзабы́тым паўзабы́тых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паўзабы́ты полузабы́тый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паўзабы́ты, ‑ая, ‑ае.

Амаль забыты. [Аляксей] спрабаваў адагнаць.. [думкі], расказваў сам сабе паўзабытыя вершы, хаваў галаву пад падушку, але нішто не дапамагала. Мележ. Усё, што было раней, для мяне стала нейкім прыемным паўзабытым сном. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

полузабы́тый напаўзабы́ты; паўзабы́ты; (почти забытый) ама́ль забы́ты;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паў...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае:

1) палавіну чаго-н., у палавінным памеры, напр.: паўакружнасць, паўгадавы, паўвалока;

2) не зусім або амаль, напр.: паўдзікі, паўпісьменны, паўзабыты, паўстацыянар;

3) не да канца, не ў поўнай меры, напр.: паўляжаць, паўсядзець;

4) з прыметамі дзвюх розных уласцівасцей, двух відаў, дзвюх парод, напр.: паўкачэўнік, паўсабака-паўвоўк, паўюнак-паўпадлетак, паўшаўковы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)