паўдзё́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. паўдзё́н
Р. паўдзё́ну
Д. паўдзё́ну
В. паўдзё́н
Т. паўдзё́нам
М. паўдзё́не

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Паўдзён ’пастаўнік’ (круп., ДАБМ, 784). У выніку семантычнага пераносу з паўдзён ’поўдзень’ (Грыг.; в.-дзв., брасл., Сл. ПЗБ; слаўг., Яшк.; браг., Мат. Гом.), якое першапачаткова азначала ’палавіна дня’ > на паўдзён (прыганялі скаціну ў двор) (Касп.), паўдзёнкі ’час у сярэдзіне дня, на які ўлетку прыганяюць з поля кароў (бялын., Янк. Мат.) або заганяюць у пастаўнікі’. Параўн. таксама дзяннік ’пастаўнік’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паўдзённік ’дэкаратыўная расліна іпамея пурпуровая,. Ipomoea purpurea (L.) Roth.’ (Янк. 2), ’насякомае, якое ў гарачы поўдзень гудзе ў вышыні, як пчала’ (Янк. 3.), паўдзё‑ нышак ’пярэсна еўрапейская, Trollius europeas L.’ (паўн.-усх., Кіс.). Да паўдзён ’поўдзень’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)