паўго́ддзе, -я, мн. -і, -яў, н.

Прамежак часу ў паўгода.

Другое п.

|| прым. паўгадавы́, -а́я, -о́е.

Паўгадавая служба.

Паўгадавая справаздача.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўго́ддзе

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. паўго́ддзе паўго́ддзі
Р. паўго́ддзя паўго́ддзяў
Д. паўго́ддзю паўго́ддзям
В. паўго́ддзе паўго́ддзі
Т. паўго́ддзем паўго́ддзямі
М. паўго́ддзі паўго́ддзях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паўго́ддзе ср. полуго́дие

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паўго́ддзе, ‑я, н.

Прамежак часу, роўны палавіне года, шасці месяцам. Падводзіліся вынікі спаборніцтва леснікоў за паўгоддзе. Шчарбатаў. // Палавіна навучальнага года ў школе. Першае паўгоддзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

полуго́дие паўго́ддзе, -ддзя ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

семе́стр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Навучальнае паўгоддзе ў вышэйшых ці спецыяльных сярэдніх навучальных установах.

|| прым. семе́стравы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

атэста́цыя, -і, ж.

1. гл. атэставаць.

2. Ацэнка, характарыстыка, якая даецца каму-, чаму-н.

А. вучняў за паўгоддзе.

|| прым. атэстацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

давы́канаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Закончыць выкананне чаго‑н. Давыканаць план за паўгоддзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

семе́стр, ‑а, м.

Навучальнае паўгоддзе ў вышэйшых ці спецыяльных сярэдніх навучальных установах. [Докін:] — Зайдзіце [Жаркевіч] пасля да мяне, мо што-небудзь прыдумаем, каб у другім семестры было лягчэй. Карпаў.

[Ад лац. semestris — шасцімесячны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штурмаўшчы́на, ‑ы, ж.

Разм. пагард. Празмерна паспешлівая, тэрміновая праца з мэтай выправіць дапушчаныя хібы, нагнаць упушчанае і пад., якая праводзіцца ў выніку парушэння планавасці ў арганізацыі працэсу працы. Часта да д’ябла ляцела з цяжкасцю дасягнутая рытмічнасць і пачыналася штурмаўшчына. Карпаў. [Мікалай Назаравіч:] — Год пачаўся, а яшчэ ніхто не ведае добра, якія ж станкі і лініі будзе выпускаць завод. Хоць бы на першае паўгоддзе... Вось таму і штурмаўшчына часам. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)