паязны́ гл. поезд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паязны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. паязны́ паязна́я паязно́е паязны́я
Р. паязно́га паязно́й
паязно́е
паязно́га паязны́х
Д. паязно́му паязно́й паязно́му паязны́м
В. паязны́ (неадуш.)
паязно́га (адуш.)
паязну́ю паязно́е паязны́я (неадуш.)
паязны́х (адуш.)
Т. паязны́м паязно́й
паязно́ю
паязны́м паязны́мі
М. паязны́м паязно́й паязны́м паязны́х

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паязны́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да поезда. Паязны састаў. // Які абслугоўвае поезд. Паязная брыгада. Паязны майстар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́езд, -а, М -дзе, мн. паязды́, паяздо́ў, м.

1. Тое, што і цягнік.

Прыгарадны п.

Таварны п.

2. Шэраг павозак, якія едуць адна за адной.

Санны п.

Вясельны п. (у народным вясельным абрадзе).

|| прым. паязны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паласкаве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Стаць больш ласкавым, лагодным, спагадлівым. Выцягваю з кішэні 140 франкаў і аддаю правадніку. Паязны служка адразу паласкавеў. Філімонаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

правадні́к 1, ‑а, м.

1. Той, хто паказвае дарогу ў незнаёмай мясцовасці. Генадзь і Міша аказаліся добрымі праваднікамі і сувязнымі між горадам і лесам. Няхай.

2. Чыгуначны служачы, які наглядае за парадкам у вагоне. На дапамогу прыйшлі паязны майстар і шмат хто з праваднікоў. Васілёнак. Праваднік запаліў свечку ў вагоне і голасна абвясціў: — Пад’язджаем да Мінска, таварышы... Хадкевіч.

правадні́к 2, ‑а, м.

Рэчыва, якое добра прапускае праз сябе электрычны ток, гук, цяпло і пад. Праваднік электрычнага току.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)