Паязджа́не, паязжа́не ’дружына жаніха’ (Інстр. II, Касп.). Да пая́зд (гл.). Аб суфіксе ‑ěn‑inъ, ‑jan‑inъ гл. Слаўскі, SP, 1, 119.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
паязджа́нін
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
паязджа́нін |
паязджа́не |
| Р. |
паязджа́ніна |
паязджа́н |
| Д. |
паязджа́ніну |
паязджа́нам |
| В. |
паязджа́ніна |
паязджа́н |
| Т. |
паязджа́нам |
паязджа́намі |
| М. |
паязджа́ніне |
паязджа́нах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
паязджа́нін, ‑а, м.
Уст. Абл. Той, хто знаходзіцца ў дарозе, едзе куды‑н.; падарожнік. Гэтыя дзве машыны пайшлі следам за трыма грузавікамі з салдатамі, а за імі пайшлі яшчэ тры грузавікі з салдатамі. Так усе гэтыя паязджане выехалі з Баранавіч на Сіняўку і далей проста імчаліся па Маскоўска-Варшаўскай шашы, на ўсход. Чорны. Ціхамір глянуў на гадзіннік — была ўжо шостая гадзіна, але ў вакзале яшчэ было цемнавата. — Ды праз гадзіну [буфет] адчыняць, — сказаў Ціхамір тонам бывалага паязджаніна. Чыгрынаў. // Удзельнік вясельнага поезда. Як у моры ў белым снегу Без днявання, без начлегу, Ў бездарожжа, ў беспрыстанне Едуць, едуць паязджане. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)