паэты́чнасць
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне
|
адз. |
| Н. |
паэты́чнасць |
| Р. |
паэты́чнасці |
| Д. |
паэты́чнасці |
| В. |
паэты́чнасць |
| Т. |
паэты́чнасцю |
| М. |
паэты́чнасці |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
паэты́чнасць ж. поэти́чность
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
паэты́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць паэтычнага. Паэтычнасць малюнкаў. Паэтычнасць натуры. □ Якраз дзякуючы сваёй паэтычнасці і Зажылі .. [купальскія песні] да нашых дзён. Ліс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паэты́чны, -ая, -ае.
1. гл. паэзія.
2. Прасякнуты паэзіяй, поўны хараства.
П. малюнак прыроды.
3. Мастацкі, творчы.
Паэтычнае чуццё.
Паэтычная задума.
4. Эмацыянальны, уражлівы.
Паэтычная натура.
|| наз. паэты́чнасць, -і, ж. (да 2 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
поэти́чность паэты́чнасць, -ці ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
легкава́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае нязначную ці недастатковую вагу. Легкаважны груз.
2. перан. Несур’ёзны, легкадумны, павярхоўны. У іншых выпадках паэтычнасць, не падмацаваная праўдай побыту, сюжэтам, застаецца павярхоўнай і легкаважнай. Кучар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чуллі́васць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан чуллівага. І толькі дома, за сталом, калі выпіў другую чарку і стаў да слёзнасці добрым — чуллівасць да сына ўжо не ўмесцілася ў ім, — і Даніла не вытрымаў, устаў з месца і працягнуў цераз стол Сцяпану руку: — Здароў яшчэ раз, сын! Капыловіч. Беларускай песеннай творчасцю некаторыя захапляліся шчыра, адчуваючы яе хараство, далікатную чуллівасць, паэтычнасць. «Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прысу́тнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Быць, знаходзіцца дзе‑н. у пэўны час. На заводзе быў мітынг. Тысяч дваццаць прысутнічала народу. Гурскі. Яму можна было і не прысутнічаць на гэтым пасяджэнні, але Іван не любіў, калі завочна вырашаюць яго лёс. Шахавец. Мне давялося быць першым чытачом і крытыкам некаторых апошніх вершаў Валянціна [Таўлая], у пэўнай меры прысутнічаць пры іх нараджэнні. Брыль. // Мецца, быць у наяўнасці дзе‑н. Апавяданне можа быць пазбаўлена складаных калізій, яркіх вобразаў, але ў ім заўсёды будзе прысутнічаць спецыфічная для М. Лынькова паэтычнасць. Кучар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)