пашыра́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пашыра́ю пашыра́ем
2-я ас. пашыра́еш пашыра́еце
3-я ас. пашыра́е пашыра́юць
Прошлы час
м. пашыра́ў пашыра́лі
ж. пашыра́ла
н. пашыра́ла
Загадны лад
2-я ас. пашыра́й пашыра́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час пашыра́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пашыра́ць несов.

1. (делать более широким) расширя́ть, уширя́ть;

2. (увеличивать в числе, объёме) расширя́ть;

3. распространя́ть;

п. ве́ды сяро́д насе́льніцтва — распространя́ть зна́ния среди́ населе́ния;

4. спец. расширя́ть, разде́лывать, уширя́ть;

1, 2, 4 см. пашы́рыць 1, 2, 4

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пашыра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пашырыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пашы́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што.

1. Зрабіць больш шырокім, расшырыць.

П. вуліцу.

2. Павялічыць у колькасці, у аб’ёме.

П. завод.

3. перан. Зрабіць больш шырокім па змесце, узмацніць, паглыбіць.

П. кола інтарэсаў.

4. Зрабіць шырока вядомым, даступным многім.

П. перадавы вопыт.

5. Расшырыць кола дзеяння чаго-н.

П. наватарскі пачын па ўсёй рэспубліцы.

|| незак. пашыра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. пашырэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наса́джваць¹, -аю, -аеш, -ае; незак., што.

1. гл. насадзіць¹.

2. перан. Пашыраць, распаўсюджваць, укараняць.

Н. чужыя традыцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уширя́ть несов. пашыра́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кругагля́д, -а, М -дзе, м.

1. Прастора, якую можна ахапіць позіркам.

2. перан. Аб’ём ведаў, інтарэсаў.

Пашыраць свой к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пашыра́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да пашырыцца.

2. Зал. да пашыраць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэвалюцыянізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак.

1. каго-што. Пашырыць (пашыраць) рэвалюцыйныя ідэі сярод каго-, чаго-н.

2. што. Змяніць (змяняць) карэнным чынам.

Р. спосабы вытворчасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расширя́ть несов.

1. пашыра́ць, расшыра́ць;

2. (увеличивать количество, делать более обширным) пашыра́ць; см. расши́рить;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)