пашавялі́цца гл. шавяліцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пашавялі́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пашавялю́ся пашаве́лімся
2-я ас. пашаве́лішся пашаве́ліцеся
3-я ас. пашаве́ліцца пашаве́ляцца
Прошлы час
м. пашавялі́ўся пашавялі́ліся
ж. пашавялі́лася
н. пашавялі́лася
Загадны лад
2-я ас. пашавялі́ся пашавялі́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час пашавялі́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пашавялі́цца сов. пошевели́ться, пошевельну́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пашавялі́цца, ‑вялюся, ‑велішся, ‑валіцца; зак.

Злёгку парухацца, паварушыцца. У калысцы пашавялілася дзіця. □ Ціхан быццам ачнуўся, пашавяліўся, але застаўся на месцы. Сташэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шавялі́цца, -вялю́ся, -ве́лішся, -ве́ліцца; незак.

1. Злёгку варушыцца.

Лісце шавеліцца.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Мітусліва перасоўвацца, знаходзіцца ў хаатычным руху.

Мурашкі шавеляцца ў муравейніку.

3. перан. Праяўляць актыўнасць, ажыццяўляцца.

Народ шавеліцца.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Праяўляцца, прабуджацца (разм.).

Шавеляцца думкі.

Шавялілася надзея.

5. заг. шавялі(це)ся. Ужыв. пры пабуджэнні да дзеяння (разм.).

Хутчэй шавяліся!

|| зак. пашавялі́цца, -вялю́ся, -ве́лішся, -ве́ліцца.

|| аднакр. шавяльну́цца, -вяльну́ся, -вяльне́шся, -вяльне́цца; -вяльнёмся, -вельняце́ся, -вяльну́цца; -вяльніся (да 1 знач.).

|| наз. шавяле́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пошевели́ться паварушы́цца, пашавялі́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шелохну́ться зварухну́цца, шавяльну́цца; зашавялі́цца, пашавялі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пошевельну́ться паварухну́цца, зварухну́цца, паварушы́цца, шавяльну́цца, пашавялі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шевельну́ться

1. варухну́цца, зварухну́цца; шавяльну́цца; пашавялі́цца;

2. перен. шавяльну́цца; см. шевели́ться.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паварушы́цца, ‑рушуся, ‑рушышся, ‑рушыцца; зак.

1. Зрабіць некалькі рухаў; пашавяліцца. Усе трое сядзелі хвіліну нерухома, баючыся дыхнуць, не тое што паварушыцца. Шашкоў. Старшыня рэўкома папярэдзіў: без яго каманды ніхто не мае права нават паварушыцца. Грахоўскі.

2. перан. Заняцца чым‑н., праявіць актыўнасць у чым‑н. [Шыковіч:] — Дык што ж, па-твойму, пакінуць .. [Савіча] ворагам? Не паварушыцца, каб даказаць яго сумленнасць, рэабілітаваць яшчэ адно добрае імя, як рэабілітаваны імёны тысяч ні ў чым не вінаватых людзей. Шамякін. Тады толькі паварушыўся стараста і вызваліў з балота а. Мадэста. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)