пачырване́ць гл. чырванець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пачырване́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пачырване́ю пачырване́ем
2-я ас. пачырване́еш пачырване́еце
3-я ас. пачырване́е пачырване́юць
Прошлы час
м. пачырване́ў пачырване́лі
ж. пачырване́ла
н. пачырване́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час пачырване́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пачырване́ць сов.

1. (стать красным) покрасне́ть; заале́ть, заале́ться;

ві́шні ~не́лі — ви́шни покрасне́ли;

2. (покрыться румянцем) покрасне́ть, побагрове́ть; (мгновенно — ещё) вспы́хнуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пачырване́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць чырвоным (у 1 знач.). Белая паласа на ўсходзе пачырванела, разгарэлася. Шамякін. Рабіна спелая не тады, калі пачырванее, а калі добра вымерзне. Гаўрылкін.

2. Стаць чырвоным ад прыліву крыві да скуры; пакрыцца румянцам. Міця не здолеў схаваць разгубленасці, пачырванеў. Навуменка. Фёдараў прыкметна пачырванеў і злосна звярнуўся да маёра: — Я паўтараю: пакіньце чужое месца. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чырване́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

1. Станавіцца, рабіцца чырвоным.

На захадзе пачынала ч. неба.

2. Пакрывацца румянцам, станавіцца чырвоным ад прыліву крыві.

Ч. ад злосці.

3. перан. Саромецца.

Гаворыць няпраўду і не чырванее.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вылучацца сваім чырвоным колерам, віднецца (пра што-н. чырвонае).

|| зак. счырване́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 2 і 3 знач.) і пачырване́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зардзе́цца, -е́юся, -е́ешся, -е́ецца; зак.

Стаць ярка-чырвоным, пачырванець.

Зардзелася ранішняя зара.

Зардзеліся шчокі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зачырване́цца, -е́юся, -е́ешся, -е́ецца; зак.

1. Тое, што і зачырванець.

2. Пачырванець ад сораму, збянтэжанасці.

Дзяўчына зачырванелася.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

поале́ть разг. сов. папунсаве́ць, пачырване́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

покрасне́ть сов., прям., перен. пачырване́ць;

покрасне́ть, как пио́н пачырване́ць, як піво́ня (як мак);

покрасне́ть до корне́й воло́с пачырване́ць па са́мыя ву́шы (да са́мых вушэ́й).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

збрусне́ць

‘пачырванець, загарэць’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. збрусне́ю збрусне́ем
2-я ас. збрусне́еш збрусне́еце
3-я ас. збрусне́е збрусне́юць
Прошлы час
м. збрусне́ў збрусне́лі
ж. збрусне́ла
н. збрусне́ла
Загадны лад
2-я ас. збрусне́й збрусне́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час збрусне́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)