пачу́лі

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. пачу́лі
Р. пачу́лей
Д. пачу́лям
В. пачу́лі
Т. пачу́лямі
М. пачу́лях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пачу́лі, -ляў ед. нет, бот., спец. пачу́ли

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пачу́лі, ‑яў; адз. няма.

1. Невялікая трапічная расліна сямейства губакветных з пахучымі лісцямі і галінамі, якая цвіце дробнымі белымі або фіялетавымі кветкамі.

2. Эфірны алей з вельмі моцным пахам, атрыманы з лісцяў і галін гэтай расліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пачу́ли мн. пачу́лі, -ляў ед. нет.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пачу́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пачу́ю пачу́ем
2-я ас. пачу́еш пачу́еце
3-я ас. пачу́е пачу́юць
Прошлы час
м. пачу́ў пачу́лі
ж. пачу́ла
н. пачу́ла
Загадны лад
2-я ас. пачу́й пачу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час пачу́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

квакта́нне і квахта́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. квактаць, квахтаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. З усіх бакоў чуцён быў мышыны піск, квактанне жаб, шапаценне. Мурашка. Падыходзячы да сасняку, мы пачулі квахтанне глушцоў, пачулі, як яны пералятаюць з месца на месца — верныя адзнакі такавішча. Гавеман.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пачу́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад пачуць.

2. у знач. прым. Які пачулі або якога пачулі. Нечакана пачуты крык аб паратунку да болю сціснуў сэрца. Шыловіч. Гэта выразны шорах, напэўна, хада парушальніка, — асцярожная, з напружанай думкай не быць пачутым, выкрытым. Брыль.

3. у знач. наз. пачу́тае, ‑ага, н. Тое, што пачулі, аб чым даведаліся са слоў. Салаўёў быў узрушаны пачутым, як вельмі важнай і прыемнай навіной. Шахавец. Ад пачутага і ўбачанага памутнела ўваччу, ногі самлелі. Кірэйчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адбры́ць, ‑брыю, ‑брыеш, ‑брые; зак.

Разм. Рэзка і прама выгаварыць каму‑н. — Вы пачулі б, як .. [Ралан] умее востра секануць. Адбрыць там, дзе гэта трэба. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасачы́ць, ‑сачу, ‑сочыш, ‑сочыць; зак.

Сачыць некаторы час. Вырашылі пасачыць за дарогай. Было цікава ведаць, ці дужа тут вялікі рух. Неўзабаве пачулі гул машын. Дзенісевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

віху́рысты, ‑ая, ‑ае.

Падобны на віхуру; бурны, хуткі. У гэты момант праз расчыненую фортку акна мы пачулі дзікі галчын лямант, віхурысты пошум мноства крылаў у паветры. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)