пачо́стка
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
пачо́стка |
пачо́сткі |
| Р. |
пачо́сткі |
пачо́стак |
| Д. |
пачо́стцы |
пачо́сткам |
| В. |
пачо́стку |
пачо́сткі |
| Т. |
пачо́сткай пачо́сткаю |
пачо́сткамі |
| М. |
пачо́стцы |
пачо́стках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
пачо́стка ж., разг. угоще́ние ср.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пачо́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Разм. Тое, што і пачастунак. Вось унучкі Сталы засцілаюць, А дачушкі Пачостку стаўляюць. Вітка. Вялікага вяселля не рабілі, але і не бедніліся: і пачостка добрая была, і вечарынка з музыкамі і скокамі... Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пачостка, почастка, по́чостка, почо́стка ’частаванне з гарэлкай і закускай, пачастунак’ (ТСБМ, Нас., Касп., Кольб., Шат., Варл., Янк. БП, ТС; іўеў., Сл. ПЗБ), круп. пачоска ’тс’ (Сл. ПЗБ). Укр. почестка ’прынашэнне, дар’, ’гонар, слава’, рус. пск. поче́стка, поче́стки ’пачэснае частаванне’. Усходнеславянскае. Утворана ад прасл. po‑čьstь (бел. почасць, укр., рус. почесть, чэш. počest, серб.-харв. по̏част, макед., балг. почест ’тс’) пры дапамозе дэмінутыўнага суфікса ‑ьka.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
угоще́ние ср.
1. (действие) пачасту́нак, -нку м.; разг. пачо́стка, -ткі ж.; неоконч. частава́нне, -ння ср.;
2. (пища, питьё) пачасту́нак, -нку м.; разг. пачо́стка, -кі ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ По́часць ’частаванне’ (Нас.). Укр. почесть, рус. почесть, ст.-усх.-слав. почьсть. почесть ’частаванне’ (XII ст.), чэш. počest, серб.-харв. папаспі, макед., балг. пдчест. Да прасл. *po‑ćhslb, якое з *ро (гл. по-) і čьstь > чэсць (гл.). Гл. таксама пачостка ’частаванне’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)