пачатко́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пачатко́вы пачатко́вая пачатко́вае пачатко́выя
Р. пачатко́вага пачатко́вай
пачатко́вае
пачатко́вага пачатко́вых
Д. пачатко́ваму пачатко́вай пачатко́ваму пачатко́вым
В. пачатко́вы (неадуш.)
пачатко́вага (адуш.)
пачатко́вую пачатко́вае пачатко́выя (неадуш.)
пачатко́вых (адуш.)
Т. пачатко́вым пачатко́вай
пачатко́ваю
пачатко́вым пачатко́вымі
М. пачатко́вым пачатко́вай пачатко́вым пачатко́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пачатко́вы, -ая, -ае.

1. Які знаходзіцца ў пачатку чаго-н., з’яўляецца пачаткам чаго-н.

Пачатковае слова.

Пачатковая стадыя развіцця.

2. Дадзены не ў поўным аб’ёме, ніжэйшы.

Пачатковая адукацыя.

Пачатковая школа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пачатко́вы

1. в разн. знач. нача́льный;

~вая шко́ла — нача́льная шко́ла;

п. перы́яд — нача́льный пери́од;

~вая фо́рма назо́ўніка — нача́льная фо́рма существи́тельного;

2. зача́точный;

у ~вым ста́не — в зача́точном состоя́нии

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пачатко́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які знаходзіцца ў пачатку чаго‑н., з’яўляецца пачаткам чаго‑н. Пачатковыя літары. Пачатковае слова. Лачатковая стадыя развіцця.

2. Дадзены не ў поўным аб’ёме, ніжэйшы. Пачатковая школа. □ Лічаць, што пачатковую адукацыю Скарына атрымаў у Полацку ў адной з мясцовых царкоўных школ. Алексютовіч.

3. У мовазнаўстве — які з’яўляецца зыходным пры ўтварэнні іншых форм і слоў. Пачатковая форма дзеяслова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зыхо́дны, -ая, -ае.

Такі, з якога пачынаецца што-н.; пачатковы.

Зыходная пазіцыя.

Зыходны пункт гледжання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

изнача́льный уст. спрадве́чны, першапачатко́вы, пачатко́вы, адве́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

усту́пны², -ая, -ае.

Які з’яўляецца ўступам² да чаго-н.; пачатковы.

Уступнае слова.

2. Звязаны з паступленнем куды-н.

У. экзамен.

У. ўзнос.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зача́точный

1. биол. зача́ткавы;

2. перен. пачатко́вы, заро́дкавы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адпраўны́, -а́я, -о́е (кніжн.).

1. Такі, з якога адпраўляюць каго-, што-н., адкуль адпраўляюцца.

А. пункт.

Адпраўная станцыя.

2. перан. Такі, з якога зыходзяць, зыходны, пачатковы.

А. пункт погляду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зача́ткавы, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца ў пачатку свайго развіцця. Зачаткавы орган. // Першапачатковы, пачатковы. Зачаткавы стан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)