пачарпну́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пачарпну́ пачарпнё́м
2-я ас. пачарпне́ш пачарпняце́
3-я ас. пачарпне́ пачарпну́ць
Прошлы час
м. пачарпну́ў пачарпну́лі
ж. пачарпну́ла
н. пачарпну́ла
Загадны лад
2-я ас. пачарпні́ пачарпні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час пачарпну́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пачарпну́ць сов. (взять, заимствовать откуда-л.) почерпну́ть;

п. ве́сткі з кні́гі — почерпну́ть све́дения из кни́ги

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пачарпну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што і чаго.

1. Разм. Зачэрпаць. У гэты час Ніна, якая прыгнулася да латка, каб пачарпнуць вады, выгукнула: — Ганна Сымонаўна! Сябры! Тут нейкія малюнкі! Дубоўка.

2. перан. Атрымаць, узяць, запазычыць адкуль‑н. Пачарпнуць веды з кніг. □ Калі і хадзілі раней байкапісцы ў суд, дык толькі дзеля таго, каб пачарпнуць жыццёвыя факты, уведаць — няхай, можа, і сумныя — чалавечыя гісторыі. Казека. Моц пачарпнуў Міцкевіч з жыцця. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пачэ́рпнуты поче́рпнутый; см. пачарпну́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

почерпну́ть сов.

1. (зачерпнуть) разг. зачэ́рпаць;

2. перен. пачарпну́ць; (взять) узя́ць; (позаимствовать) запазы́чыць, пераня́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)