пачака́льня

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. пачака́льня пачака́льні
Р. пачака́льні пачака́льняў
Д. пачака́льні пачака́льням
В. пачака́льню пачака́льні
Т. пачака́льняй
пачака́льняю
пачака́льнямі
М. пачака́льні пачака́льнях

Крыніцы: piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пачака́льня, ‑і, ж.

Тое, што і чакальня. Прывялі нас ні то ў нейкі клуб, ні то ў пачакальню вакзала. Сачанка. Не так каб рэдка .. [Казімір] і сустракаўся з ёю — то ў сталоўцы, то на заводскім двары, то ў дырэктарскай пачакальні, — але ні разу не выпадала як след пагаварыць. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пачака́льня ’чакальня’ (ТСБМ). З польск. poczekalnia ’тс’, ’прыёмная’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)