пацішэ́ць
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
пацішэ́ю |
пацішэ́ем |
| 2-я ас. |
пацішэ́еш |
пацішэ́еце |
| 3-я ас. |
пацішэ́е |
пацішэ́юць |
| Прошлы час |
| м. |
пацішэ́ў |
пацішэ́лі |
| ж. |
пацішэ́ла |
| н. |
пацішэ́ла |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
пацішэ́ўшы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
пацішэ́ць сов.
1. (о звуках) стать ти́ше, поути́хнуть;
2. стать ти́ше, споко́йнее; присмире́ть;
дзе́ці ~шэ́лі — де́ти ста́ли ти́ше, споко́йнее (присмире́ли);
3. (стать менее интенсивным) уня́ться;
боль ~шэ́ў — боль уняла́сь;
ве́цер ~шэ́ў — ве́тер уня́лся
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пацішэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
1. Стаць цішэйшым; прыглушыцца (пра голас, гукі, шум і пад.). Галасы на кухні пацішэлі, нібыта аддаліліся. Савіцкі. Калі Ніна гаварыла пра дачку, голас яе дзіўна пацішэў, задрыжаў. Мележ. // безас. Пра наступленне цішыні. Чуліся воклічы і рогат, усплёскі вады. Потым пацішэла. М. Ткачоў. // перан.; безас. Стаць больш спакойным, страціць вастрыня) (пра жыццё, падзеі і пад.). Маці, калі ён адыходзіў, чамусьці заплакала. Выціраючы ражком хусткі вочы, сказала: — Заходзьце, Карл Эрнаставіч, як пацішэе на свеце. Асіпенка. У вёсцы пацішэла, і людзі перабраліся жыць у свае спустошаныя хаты. М. Ткачоў.
2. Стаць слабейшым, страціць сілу. Бура за гэты час не толькі не пацішэла, а яшчэ больш расхадзілася. Кірэенка. Вецер прыкметна пацішэў: у мутнаватым месячным святле кружыліся шэрыя сняжынкі. М. Стральцоў.
3. Стаць больш спакойным; уціхамірыцца. [Галена:] — Як цяпер стары Нахлябіч жыве? [Зося:] — Баіцца, каб не выселілі. Пацішэў, але хто яго ведае... Чорны. [Аканом] нават трохі пацішэў, пачаў менш лаяцца. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)