пацямне́нне гл. цямнець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пацямне́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. пацямне́нне
Р. пацямне́ння
Д. пацямне́нню
В. пацямне́нне
Т. пацямне́ннем
М. пацямне́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пацямне́нне ср. потемне́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пацямне́нне, ‑я, н.

Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. пацямнець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цямне́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; незак.

1. Станавіцца цёмным, цямнейшым; траціць яркасць.

Срэбра з часам цямнее.

2. безас. Пра надыход цемнаты; змяркацца.

Улетку позна цямнее.

3. Вылучацца сваім цёмным колерам, віднецца (пра што-н. цёмнае).

Здалёк цямнеў лес.

На фоне неба цямнела нейкая постаць.

|| зак. пацямне́ць, -е́е (да 1 і 2 знач.) і сцямне́ць, -е́е (да 2 знач.).

|| наз. пацямне́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

потемне́ние пацямне́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зацямне́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зацямняць — зацямніць і стан паводле знач. дзеясл. зацямняцца — зацямніцца. Зацямненне акон. Зацямненне свядомасці.

2. Маскіроўка святла як адзін са сродкаў проціпаветранай абароны. Зацямненне горада. Праверыць зацямненне.

3. Спец. Зацямнёнае месца, якое выяўляецца дзе‑н.; пацямненне. Зацямненне ў лёгкіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мара́ка ’дробны дождж’ (Ян.). Пад уплывам укр. мря́ка ’густы туман з імглой’. Параўн. таксама рус. паўн. мо́рок ’дождж’, моро́ка ’хмара’, ’туман’.

Марака́ ў выразе: марака́ бярэ ’траціць прытомнасць, млець’ (Лінгв. зб.), укр. моро́ки беру́ть ’тс’, рус. пск., смал. моро́капацямненне розуму’, кур. ’прывід’, паўн. ’міраж на моры’, варон. мороки ударяют в голову ’траціць прытомнасць’. Да марока2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Блудзі́ць. Рус. блуди́ть, укр. блуди́ти, польск. błądzić ’блукаць, блудзіць; грашыць, памыляцца’, чэш. blouditi, ст.-слав. блѫдити, балг. блъдя́, серб.-харв. блу́дити і г. д. Прасл. blǫditi (ітэратыўная форма да blęsti blędǫ ’памыляцца’: ст.-слав. блѧсти блѧдѫ, ст.-рус. блясти бляду і г. д. І.‑е. *bhlendh‑: *bhlondh‑ ’цямнець; вечарэць; змяркацца; бянтэжыць, памыляцца’. Параўн. літ. blandùs ’хмуры’, blañdas ’хмурасць; пацямненне розуму’; blandýtis ’хмурыцца; блукаць’, гоц. blandan ’перашкаджаць, мяшаць’, ст.-в.-ням. blentan ’асляпляць’ і г. д. Слаўскі, 1, 36; Траўтман, 34; Буга, РФВ, 70, 100; Бернекер, 61; Махэк₂, 56–57; Фасмер, 1, 177. Параўн. яшчэ блудзя́га ’хітрун; уцякач’, блу́дны ’бадзяжны (пра скаціну)’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)