пацямне́лы, -ая, -ае.

Які пацямнеў, стаў цёмным.

Пацямнелая ад часу агароджа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пацямне́лы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пацямне́лы пацямне́лая пацямне́лае пацямне́лыя
Р. пацямне́лага пацямне́лай
пацямне́лае
пацямне́лага пацямне́лых
Д. пацямне́ламу пацямне́лай пацямне́ламу пацямне́лым
В. пацямне́лы (неадуш.)
пацямне́лага (адуш.)
пацямне́лую пацямне́лае пацямне́лыя (неадуш.)
пацямне́лых (адуш.)
Т. пацямне́лым пацямне́лай
пацямне́лаю
пацямне́лым пацямне́лымі
М. пацямне́лым пацямне́лай пацямне́лым пацямне́лых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пацямне́лы

прыметнік, адносны

1. поме́ркнувший;

2. потемне́вший, потемне́лый, потускне́вший, потускне́лый;

1, 2 см. пацямне́ць 3, 4

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пацямне́лы, ‑ая, ‑ае.

Які пацямнеў, стаў цёмным. Моўчкі, нібы запамінаючы, .. [Алесь] сядзеў перад карцінай у пацямнелай ад часу раме. Караткевіч. У лесе і ў палях пачынала цямнець, шэры асенні вечар борзда апускаўся на зямлю; разам з ім і нейкі смутак лажыўся на гэтыя пацямнелыя далі. Колас. Яго крыху пацямнелыя за восень і зіму валасы рассыпаліся на два бакі і падалі на лоб. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поме́ркший

1. пацямне́лы; пага́слы; пату́хлы;

2. пацямне́лы; зага́слы, зату́хлы; см. поме́ркнуть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

потемне́вший и потемне́лый разг. пацямне́лы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жу́хлы, -ая, -ае.

Такі, што страціў свежасць; няяркі, пацямнелы (пра фарбы, траву, лісце і пад.).

|| наз. жу́хласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

му́тны, -ая, -ае.

1. Пра вадкасці: непразрысты, нячысты, каламутны.

М. раствор.

Мутная вада.

2. Пацямнелы, замутнены.

Мутныя вочы.

Мутнае шкло.

3. перан. Недастаткова выразны, незразумелы, неабгрунтаваны (разм.).

Мутная размова.

|| наз. му́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цьмя́ны, -ая, -ае.

1. Ледзь прыкметны, ледзь бачны; няяркі (пра святло, агонь і пад.).

2. Цёмны, пацямнелы.

Цьмянае неба.

3. перан. Без бляску, невыразны (пра вочы, погляд).

4. перан. Без яснага, выразнага сэнсу; незразумелы.

Цьмяная фармулёўка.

|| наз. цьмя́насць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)