паца́н прост. хлапчу́к, -ка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Паца́н ’малое’ (Яшк., Назвы). З рус. жаргоннага (прастамоўнага) паца́н ’падлетак’, якое, паводле Трубачова (гл. Фасмер, 3, 222), утворана пры дапамозе экспрэсіўнага суфікса ‑ан ад паўд.-рус. пацю́к ’парасё’, ’пацук’. Больш імаверна Абаеў (Зб. Леру–Сплавінскаму, 9), які выводзіць рус. паца́н ’хлопчык’ з арм. patani ’падлетак’. Сюды ж кантамінаванае тураў. пацане́ц ’хлапец’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)