пахі́ба
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
пахі́ба |
пахі́бы |
| Р. |
пахі́бы |
пахі́б |
| Д. |
пахі́бе |
пахі́бам |
| В. |
пахі́бу |
пахі́бы |
| Т. |
пахі́бай пахі́баю |
пахі́бамі |
| М. |
пахі́бе |
пахі́бах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
пахі́ба ж., обл., см. хі́ба I
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пахі́ба, ‑ы, ж.
Абл. Недахоп, недаробка, хіба. Разважаў .. [Лабановіч] і аб тым, як абысці тыя пахібы і памылкі, якіх так трудна бывае пазбегнуць у школе маладому, малавопытнаму настаўніку. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пахі́ба ’недахоп, недаробка’ (ТСБМ), пахі́біць ’не ўдацца’ (Шат.). У выніку кантамінацыі лексем памы́лка і хі́ба (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
недахоп, хіба, брак, няспраўнасць, недаробка, дэфект / прыроджаны: ганьба; загана, вада, завада, агрэх, пахіба, пахібка (разм.); непаладкі (разм., мн.); сказа (абл.); грэх, прарэха, слабасць, слабінка, пляма, памарка, хвароба, балячка, вывіх, мінус (перан.) □ слабы бок, слабае месца, слабая мясціна, цёмны бок, ценявы бок, ахілесава пята
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)