◎ Пахучка ’мята вадзяная, Mentha aquatica L.’ (маг., Кіс.; глус., Янк. Мат.; Касп.; шчуч., Сцяшк. Сл.), ’мацярдушка звычайная, Origanum vulgare L.’ (лельч., Мат. Гом.). Да пахнуць (гл.). Аналагічна ўтвораны, напрыклад, польск. pachnotka ’РегіНа’, ’Pervillea’, pachniotka ’Triguera’, чэш. vonavka(< vo‑ neti ’пахнуць’) ’дзерачка пахучая, Asperula’, ’пахучы каласок, Anthoxanthum’ і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́рачка ’пахучка звычайная, Clinopodium Vulgare L.’ (Кіс., Сцяшк. МГ, З нар. сл.); ’чалавек, які пільна ўгледзеўся ў што-небудзь, каго-небудзь’ (З нар. сл.). Ад вы́рачыць ’вытарашчыць вочы’. Расліна названа так таму, што мае «кветкі-вочкі»; параўн. яе польскую назву storzysz ад storzyć ’ганарыцца, важнічаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)