паху́каць гл. хукаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паху́каць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паху́каю паху́каем
2-я ас. паху́каеш паху́каеце
3-я ас. паху́кае паху́каюць
Прошлы час
м. паху́каў паху́калі
ж. паху́кала
н. паху́кала
Загадны лад
2-я ас. паху́кай паху́кайце
Дзеепрыслоўе
прош. час паху́каўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паху́каць сов. подыша́ть (на что-л.);

п. на ру́кі — подыша́ть на ру́ки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паху́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Хукаць некаторы час. Сонца яшчэ не ўзышло, і было даволі-такі халаднавата, аж рукі стылі. Нічыпар пахукаў на іх і ўтарапіўся на ўсход. Чарнышэвіч. Нямко асцярожна ўзяў птушанятка ў рукі, пахукаў яму ў роцік, потым гэтак жа асцярожна палажыў у запазуху. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ху́каць, -аю, -аеш, -ае; незак., на каго-што, у што і без дап.

Выпускаць ротам струмень паветра, каб сагрэць, прыцішыць боль і пад.

Х. на рукі.

|| аднакр. ху́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| зак. паху́каць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. ху́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закарчане́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Вельмі азябнуць, здранцвець ад холаду. Рукі закарчанелі, і пахукаць на іх няма калі. Юрэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поду́ть сов.

1. (о ветре) падзьму́ць, (долго, неоднократно) пападзіма́ць; (один раз) дзьму́хнуць; (повеять) паве́яць;

2. (ртом) падзьму́хаць, (долго, неоднократно) пападзьму́хваць, пападзьму́хаць; паху́каць; (один раз) ху́кнуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)