патэ́нцыя, -і, мн. -і, -цый, ж. (кніжн.).

Магчымасць, тое, што існуе ў скрытым выглядзе і можа праявіцца пры пэўных умовах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

патэ́нцыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. патэ́нцыя
Р. патэ́нцыі
Д. патэ́нцыі
В. патэ́нцыю
Т. патэ́нцыяй
патэ́нцыяю
М. патэ́нцыі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

патэ́нцыя ж. поте́нция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

патэ́нцыя, ‑і, ж.

Магчымасці, здольнасці, якія скрыты і могуць выявіцца пры пэўных умовах. Вось тут і ўзнікае важнейшая праблема гістарычнага прагрэсу, праблема патэнцый грамадскага і гуманістычнага развіцця чалавецтва і патэнцый чалавечага духу. Адамовіч.

[Ад лац. potentia — сіла.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Патэ́нцыя, ст.-бел. потенция ’дзяржава, магутнасць’ (пал. XVII ст.) запазычана са ст.-польск. potencja, якое з лац. potentia ’моц, сіла’ (Булыка, Лекс. запазыч., 32). Сучаснае бел. патэнцыя магло быць яшчэ раз запазычаным праз рус. мову.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

поте́нция книжн. патэ́нцыя, -цыі ж., мн. нет.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)