патуры́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. патуру́ пату́рым
2-я ас. пату́рыш пату́рыце
3-я ас. пату́рыць пату́раць
Прошлы час
м. пату́рыў пату́рылі
ж. пату́рыла
н. пату́рыла
Загадны лад
2-я ас. пату́р пату́рце
Дзеепрыслоўе
прош. час пату́рыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

патуры́ць сов., прост. потури́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

патуры́ць, ‑туру, ‑турыш, ‑турыць; зак., каго-што.

Разм. Пагнаць, выгнаць. — Доўга круціўся каля нашай хаты [сабака], пакуль малыя, каровы гонячы, не патурылі яго з вёскі. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

потури́ть сов., прост. патуры́ць, пагна́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выслу́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да выслухаць.

2. Збіраць чуткі, падслухваць. [Паўлюк:] — Ці ж .. [брат], думаеце, мяне як чалавека прымае? Як сабаку якому кіне костку дый патурыць вон... А яшчэ прымушае хадзіць усюды, выслухваць, што дзе пра яго гавораць, што дзе ладзяць супроць яго. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Патураві́ць ’падагнаць (прымусіць хутчэй ісці, рабіць што-н.’ (в.-дзв., Шатал.), патуры́ць ’пагнаць, выгнаць’ (ТСБМ), патурыцца ’пайсці, накіравацца’ (ваўк., Сцяшк. Сл.). Рус. чарапавецк. туровить ’падганяць’. Да туры́ць, якое можа быць праславянскім (Скок, 3, 525). Маер (G. Mayer. Alban. Studien, 3, 1896) параўноўвае з ім алб. turr, turrem ’бегчы, рынуцца’. Аб пашырэнні дзеяслоўнай асновы з суфіксам ‑ав‑ (параўн. кладавіцца, садавіцца) гл. Карскі 2-3, 58.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)