пату́паць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пату́паю пату́паем
2-я ас. пату́паеш пату́паеце
3-я ас. пату́пае пату́паюць
Прошлы час
м. пату́паў пату́палі
ж. пату́пала
н. пату́пала
Загадны лад
2-я ас. пату́пай пату́пайце
Дзеепрыслоўе
прош. час пату́паўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пату́паць сов., разг.

1. (топать нек-рое время, топнуть несколько раз) пото́пать;

2. (пойти) пото́пать;

3. походи́ть;

п. па пако́і — походи́ть по ко́мнате

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пату́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм.

1. Тупаць некаторы час; тупнуць некалькі разоў. Стары патупаў у парозе, ускінуў на плечы мяшэчак, намацаў клямку і пайшоў. Грахоўскі. Мужчыны патупалі на ганку, каб абабіць снег. Лобан.

2. Пахадзіць туды-сюды. Параўняўшыся з тым ляском, дзе калісь натрапіліся баравікі, настаўнік збочыў з дарогі, патупаў па лесе, а потым прысеў на гладка спілаваны дубовы пень. Колас. Пархвен як сам не свой патупаў па дварэ, зазірнуў ва ўсе куткі, увайшоў у хату. Чорны.

3. Пайсці, накіравацца куды‑н. Мужчыны зарагаталі. Пад рогат гэты Глушак устаў і ціха патупаў да сваёй хаты. Мележ. Усе пайшлі спаць, а маці патупала ў камору збіраць Максіму клумак у дарогу. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пото́пать сов., разг.

1. (топнуть несколько раз) пату́паць;

2. (пойти) пату́паць, пайсці́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

потопота́ть сов., прост. пату́паць, патупаце́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пошага́ть сов., разг., прост. пакро́чыць; (походить) пату́паць, пахадзі́ць; (пойти) пайсці́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пату́пацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Патаптацца, патупаць. [Корзун] няёмка патупаўся, засланяючы праход. Шыцік. — Значыць, заўтра вас не чакаць? — Антон патупаўся на месцы, кашлянуў у кулак. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пато́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Тое, што і патупаць. Ячны не адказаў нічога. Ён моўчкі ўзяў павады і патопаў з кабылай з двара. Брыль. Варакса патопаў лапцямі, абіваючы снег. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)