патрыё́т

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. патрыё́т патрыё́ты
Р. патрыё́та патрыё́таў
Д. патрыё́ту патрыё́там
В. патрыё́та патрыё́таў
Т. патрыё́там патрыё́тамі
М. патрыё́це патрыё́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нацыяна́л-патрыё́т

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. нацыяна́л-патрыё́т нацыяна́л-патрыё́ты
Р. нацыяна́л-патрыё́та нацыяна́л-патрыё́таў
Д. нацыяна́л-патрыё́ту нацыяна́л-патрыё́там
В. нацыяна́л-патрыё́та нацыяна́л-патрыё́таў
Т. нацыяна́л-патрыё́там нацыяна́л-патрыё́тамі
М. нацыяна́л-патрыё́це нацыяна́л-патрыё́тах

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нацыяна́л-патрыёт

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. нацыяна́л-патрыёт нацыяна́л-патрыёты
Р. нацыяна́л-патрыёта нацыяна́л-патрыётаў
Д. нацыяна́л-патрыёту нацыяна́л-патрыётам
В. нацыяна́л-патрыёта нацыяна́л-патрыётаў
Т. нацыяна́л-патрыётам нацыяна́л-патрыётамі
М. нацыяна́л-патрыёце нацыяна́л-патрыётах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сацыя́л-патрыё́т

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сацыя́л-патрыё́т сацыя́л-патрыё́ты
Р. сацыя́л-патрыё́та сацыя́л-патрыё́таў
Д. сацыя́л-патрыё́ту сацыя́л-патрыё́там
В. сацыя́л-патрыё́та сацыя́л-патрыё́таў
Т. сацыя́л-патрыё́там сацыя́л-патрыё́тамі
М. сацыя́л-патрыё́це сацыя́л-патрыё́тах

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ура́-патрыё́т

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ура́-патрыё́т ура́-патрыё́ты
Р. ура́-патрыё́та ура́-патрыё́таў
Д. ура́-патрыё́ту ура́-патрыё́там
В. ура́-патрыё́та ура́-патрыё́таў
Т. ура́-патрыё́там ура́-патрыё́тамі
М. ура́-патрыё́це ура́-патрыё́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

узгадня́цца, ‑яецца; незак.

1. Прыводзіцца ў адпаведнасць з чым‑н.; быць узгодненым з кім‑, чым‑н. Сотні тысяч савецкіх патрыётаў пры самай актыўнай падтрымцы мірнага насельніцтва вялі партызанскую барацьбу, якая ўзгаднялася з аперацыямі Савецкай Арміі. «Полымя».

2. Зал. да узгадняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здра́днік, ‑а, м.

Той, хто здрадзіў каму‑, чаму‑н., прадаў каго‑, што‑н. У кабінеце начальніка ўправы.. [Маруся] пазнавала здраднікаў і наймітаў, якія прыходзілі сюды з даносам на патрыётаў. Брыль. Нейкі здраднік данёс фашыстам, што настаўнік Дулеба пайшоў у партызаны, і над яго сям’ёю навісла небяспека. Шчарбатаў. // Той, хто парушыў вернасць каму‑н., у чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неўміру́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Які жыве вечна, не паддаецца смерці. Колькі разоў шматлікія ворагі выпальвалі нашы гарады і вёскі, але народ наш астаўся жыць, ён неўміручы. Гурскі.

2. Які застаецца назаўсёды ў памяці людзей; які не забываецца. Радзіма! У сонечных далях тваіх Жыве неўміручы Купала! Матэвушаў. На ўвесь свет сталі вядомымі, неўміручыя подзвігі герояў-панфілаўцаў, камсамолкі Зоі Космадзям’янскай і многіх тысяч іншых патрыётаў. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патрыёт, ‑а, М ‑ёце, м.

Той, хто любіць сваю радзіму, свой народ і гатовы для іх на подзвігі. [Атрад] складаўся спачатку толькі з невялікай групы патрыётаў. Брыль. Разам з партызанамі з усімі воінскімі ўшанаваннямі быў пахаваны Цімох Гаравы, слаўны патрыёт сваёй Радзімы. Шчарбатаў. // перан.; чаго. Той, хто шчыра адданы якой‑н. справе, горача любіць што‑н. [Булай:] — Так, трэба быць патрыётам свайго калектыву, хварэць душой за яго справы. Шыцік.

[Ад грэч. patriōtēs — зямляк, суайчыннік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)