патрыма́ны, -ая, -ае.

Не новы, які выкарыстоўваўся.

Гандляваць патрыманай мэбляй.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

патрыма́ны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. патрыма́ны патрыма́ная патрыма́нае патрыма́ныя
Р. патрыма́нага патрыма́най
патрыма́нае
патрыма́нага патрыма́ных
Д. патрыма́наму патрыма́най патрыма́наму патрыма́ным
В. патрыма́ны (неадуш.)
патрыма́нага (адуш.)
патрыма́ную патрыма́нае патрыма́ныя (неадуш.)
патрыма́ных (адуш.)
Т. патрыма́ным патрыма́най
патрыма́наю
патрыма́ным патрыма́нымі
М. патрыма́ным патрыма́най патрыма́ным патрыма́ных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

патрыма́ны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. патрыма́ны патрыма́ная патрыма́нае патрыма́ныя
Р. патрыма́нага патрыма́най
патрыма́нае
патрыма́нага патрыма́ных
Д. патрыма́наму патрыма́най патрыма́наму патрыма́ным
В. патрыма́ны (неадуш.)
патрыма́нага (адуш.)
патрыма́ную патрыма́нае патрыма́ныя (неадуш.)
патрыма́ных (адуш.)
Т. патрыма́ным патрыма́най
патрыма́наю
патрыма́ным патрыма́нымі
М. патрыма́ным патрыма́най патрыма́ным патрыма́ных

Кароткая форма: патрыма́на.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

патрыма́ны (бывший в употреблении) поде́ржанный, де́ржаный;

~ная кні́га — поде́ржанная (де́ржаная) кни́га

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

патрыма́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад патрымаць.

2. у знач. прым. Ужываны, не новы. Нарэшце пашчасціла Паўлаўне! Інструмент, можна лічыць, куплены. Якраз такі, як шукалі з майстрам: патрыманы, але ў добрым стане, не дарагі, але гучны, сваёй — айчыннай фірмы. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

де́ржаный прил., разг. патрыма́ны, ужыва́ны; (об одежде, обуви) но́шаны, ужыва́ны;

де́ржаные кни́ги патрыма́ныя кні́гі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поде́ржанный

1. прич. патрыма́ны;

2. прил. патрыма́ны; (бывший в употреблении) ужыва́ны; (поношенный) но́шаны; (старый) стары́;

магази́н поде́ржанных веще́й магазі́н ужыва́ных (стары́х) рэ́чаў;

поде́ржанное пальто́ пано́шанае паліто́;

поде́ржанная кни́га патрыма́ная (ужыва́ная) кні́га.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

потрёпанный разг.

1. прил. (рваный) падра́ны; падзёрты; пашарпа́ны; (подержанный) патрыма́ны; ужыва́ны; (поношенный) пано́шаны; (старый) стары́;

2. (о войсках) патрапа́ны;

потрёпанные диви́зии врага́ патрапа́ныя дыві́зіі во́рага;

3. прил., перен. (изнурённый) зму́чаны, змя́ты, змарне́лы;

потрёпанный вид зму́чаны (змарне́лы) вы́гляд;

потрёпанное лицо́ змя́ты (змарне́лы) твар.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)