Патрахі́, па́трахі, по́трахі, по́трохі, по́трох ’вантробы’ (маладз., глус., Янк. Мат.; КЭС, лаг.; ТС; Чач.), па́трашыць ’выварочваць вантробы’ (Касп., Нас.; КЭС, лаг.), патрашы́ць ’вымаць вантробы’ (ТСБМ, Шат.), даўг. патрушы́ць ’патрашыць (курыцу)’ (Сл. ПЗБ), віц. патыршы́ць ’раздзяляць тушу на часткі’ (Шн. 2). Укр. по́трух, потрушо́к, потрухи́, потрушити, патроха́ти, рус. по́трох, потроши́ть, польск. patrochy ’тс’. Да троха, трошкі, трохі (гл.). Аналагічна польск. podróbki, podróbce ’патрахі’ > drobny ’дробны’, ням. Gänseklein ’гусіныя патрахі’ < …klein ’малы’ (Брукнер, 576; ён жа, KZ, 43, 304; Праабражэнскі, 2, 117; Фасмер, 3, 346). Сюды ж кам. потроша́нка ’вантрабянка’ (Сл. Брэс.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Патрушанка ’зельц’ (жытк., Мат. Гом.), потрошанка ’вантрабянка’ (лун., Шатал.). Да патрахі (гл.). Аб суфіксе -анка гл.’ Сцяцко, Афікс. наз., 29.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пэ́трахі ’вантробы’ (гродз., Жыв. НС), перан. ’шматкі’ (нясвіж., Сл. ПЗБ), пэ́трах ’ашмётак’ (Цых.), на пэтрах: патрушчыў на пэтрах ’ушчэнт’ (Шляхам гадоў, Мн., 1990, 145). Экспрэсіўны варыянт да патрахі́ ’вантробы’ (гл.), параўн. польск. patrochy ’вантробы; неядомыя абрэзкі і адходы з іх’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трашы́ць ‘патрашыць (напр., рыбу)’ (Мат. Гом., Жд. 2, Янк. 1). Малаверагодна выводзіць з прасл. *trošiti ‘ўжываць, рабіць прыгодным для спажывання’, параўн. серб. тро̀шити ‘крышыць, раздрабняць’, ‘размінаць, таўчы’, балг. тро́ша ‘крышыць, рэзаць на кавалкі’, макед. троши ‘тс’, ст.-слав. трошити ‘рассейваць, раздрабняць’, ‘траціць, распускаць’, што ўзыходзяць да *troxa (Сной₂, 785; Скок, 3, 507; Фасмер, 3, 346), гл. трохі. Зыходзячы з семантыкі ‘вымаць вантробы, чысціць’, больш верагодна з патрашыць шляхам адсячэння пачатковага складу, успрынятага як прыстаўка дзеяслова закончанага трывання, гл. патрахі, потрахі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)