пато́ркаць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пато́ркаю пато́ркаем
2-я ас. пато́ркаеш пато́ркаеце
3-я ас. пато́ркае пато́ркаюць
Прошлы час
м. пато́ркаў пато́ркалі
ж. пато́ркала
н. пато́ркала
Загадны лад
2-я ас. пато́ркай пато́ркайце
Дзеепрыслоўе
прош. час пато́ркаўшы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пато́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Торкаць некаторы час; торкнуць некалькі разоў у што‑н. Асцярожная, нават і пашча, .. [плотка] спачатку паторкае крошку, нібы заігрываючы з рыбаком. Брыль. Паглядзела [Мілечка], паторкала пальчыкам у кольца валасоў на лбе. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пато́ркаць, пату́ркаць, нато́рнуць ’пасадзіць (расаду, цыбулю)’ (даўг., брасл., в.-дзв., рас., Сл. ПЗБ). Семантычная калька з літ. padíegti ’пасадзіць’ і ’калоць’. Генетычна адносіцца да tъrk‑ati > то́ркаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перато́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Паторкаць усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поты́кать сов., разг. паты́каць, пато́ркаць; (посовать) пасо́ваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поклева́ть сов.

1. (о птицах) падзяўбці́;

2. (о рыбе) паклява́ць, пато́ркаць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)