Пато́кі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Пато́кі
Р. Пато́каў
Д. Пато́кам
В. Пато́кі
Т. Пато́камі
М. Пато́ках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пато́ка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. пато́ка пато́кі
Р. пато́кі пато́к
Д. пато́цы пато́кам
В. пато́ку пато́кі
Т. пато́кай
пато́каю
пато́камі
М. пато́цы пато́ках

Крыніцы: tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пато́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пато́к пато́кі
Р. пато́ку пато́каў
Д. пато́ку пато́кам
В. пато́к пато́кі
Т. пато́кам пато́камі
М. пато́ку пато́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мо́дуль-пато́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мо́дуль-пато́к мо́дуль-пато́кі
Р. мо́дуль-пато́ку мо́дуль-пато́каў
Д. мо́дуль-пато́ку мо́дуль-пато́кам
В. мо́дуль-пато́к мо́дуль-пато́кі
Т. мо́дуль-пато́кам мо́дуль-пато́камі
М. мо́дуль-пато́ку мо́дуль-пато́ках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Пато́ка

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Пато́ка
Р. Пато́кі
Д. Пато́цы
В. Пато́ку
Т. Пато́кай
Пато́каю
М. Пато́цы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гразе-каме́нны гразекаме́нны, -ая, -ае (спец.).

Які складаецца з рэдкай гразі, змяшанай з камянямі. Гразе-каменныя Гразекаменныя патокі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

суто́кі, -аў.

1. Месца, дзе зліваюцца два водныя патокі.

С. рэк.

2. Лінія сутыкнення, мяжа (разм.).

С. неба і зямлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ла́ва², -ы, ж.

1. Расплаўленая вулканічная маса, якая вывяргаецца на паверхню зямлі.

Патокі лавы.

2. перан. Імклівая, нястрыманая маса каго-, чаго-н., суцэльны паток.

|| прым. ла́вавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

святлорассе́янне, ‑я, н.

Пераўтварэнне патоку святла пэўнага напрамку ў патокі ўсіх магчымых напрамкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцячы́ся, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., сцячэ́цца, сцяку́цца; сцёкся, сцякла́ся, -ло́ся; зак.

1. Пра патокі, вадкасць: злучыцца.

Ручаі сцякліся.

2. перан. Пра людзей: сысціся, з’ехацца ў адно месца.

На плошчу сцяклося многа народу.

|| незак. сцяка́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)