пасілкава́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пасілку́юся пасілку́емся
2-я ас. пасілку́ешся пасілку́ецеся
3-я ас. пасілку́ецца пасілку́юцца
Прошлы час
м. пасілкава́ўся пасілкава́ліся
ж. пасілкава́лася
н. пасілкава́лася
Загадны лад
2-я ас. пасілку́йся пасілку́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час пасілкава́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пасілкава́цца сов., см. падсілкава́цца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пасілкава́цца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; зак.

Тое, што і падсілкавацца. Стары сядзеў на прызбе ў кажусе і пасмоктваў сваю піпку, якой ён ніколі не выпускаў з рота, хіба толькі тады, калі садзіўся за стол пасілкавацца або калі спаў. Колас. Да плота, дзе ён [Паўлік] стаяў, падышло чатыры мужчыны, з торбачкамі, у лапцях... — Вось тут прысядзем і пасілкуемся, — кажа адзін. Сташэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пі́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

Разм. Люлька для курэння. Стары сядзеў на прызбе ў кажусе і пасмоктваў сваю піпку, якой ён ніколі не выпускаў з рота, хіба толькі тады, калі садзіўся за стол пасілкавацца або калі спаў. Колас. Банэдык ішоў шырокімі крокамі, сам доўгі, як жардзіна, з ліпкай у зубах і без шапкі. Чарнышэвіч. Дзядзька Апанас выняў з зубоў сваю неразлучную піпку, пастукаў ёю аб пазногаць вялікага пальца. Якімовіч.

[Ад фр. pope — люлька.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)