пасі́вераць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

Абветрыцца, патрэскацца ад ветру, сіверу.

Губы пасівералі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасі́вераць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пасі́вераю пасі́вераем
2-я ас. пасі́вераеш пасі́вераеце
3-я ас. пасі́верае пасі́вераюць
Прошлы час
м. пасі́вераў пасі́вералі
ж. пасі́верала
н. пасі́верала
Загадны лад
2-я ас. пасі́верай пасі́верайце
Дзеепрыслоўе
прош. час пасі́вераўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пасі́вераць сов. (о коже) обве́треть, обве́триться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пасі́вераць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Абветрыцца; патрэскацца ад ветру, сіверу. Увесь дзень пякло сонца, па небе хадзілі пуховыя воблакі, у байцоў пасівералі губы. Гурскі. Твар быў шорсткі; пасівераў; патрэскаліся вусны — да іх было не даткнуцца. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасі́вераны обве́тренный; см. пасі́вераць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пасі́вераны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пасівераць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пачыгу́ннецьпасівераць’ (Ян.). Да па‑ і чыгун (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сшэ́рхнуць, ‑не; зак.

Здранцвець, знямець, зацячы. У Гані сшэрхлі рукі, ногі. Грамовіч. // Пасівераць (пра скуру на руках, твары і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)