пасялі́ць, -сялю́, -се́ліш, -се́ліць; -се́лены; зак.

1. гл. сяліць.

2. перан., што. Выклікаць у кім-н. якое-н. пачуццё (кніжн.).

П. нянавісць у кім-н.

|| незак. пасяля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасялі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пасялю́ пасе́лім
2-я ас. пасе́ліш пасе́ліце
3-я ас. пасе́ліць пасе́ляць
Прошлы час
м. пасялі́ў пасялі́лі
ж. пасялі́ла
н. пасялі́ла
Загадны лад
2-я ас. пасялі́ пасялі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час пасялі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пасялі́ць сов.

1. посели́ть;

п. навасёлаў на ле́пшай зямлі́ — посели́ть новосёлов на лу́чшей земле́;

2. всели́ть;

п. но́вага жыхара́ — всели́ть но́вого жильца́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пасялі́ць, ‑сялю, ‑селіш, ‑селіць; зак., каго-што.

1. Даць каму‑н. месца для жылля; усяліць. Пасяліць студэнтаў у інтэрнат. Пасяліць сям’ю ў новым доме. □ — Людзей у нас поўна. Але вы не бойцеся, я вас пасялю ўдвух у трэці пакой. Мы яго на ўсякі выпадак трымаем у рэзерве. Сабаленка.

2. перан. Выклікаць (якое‑н. пачуццё, адчуванне і пад.). Цяпер Веру быццам падмянілі. Сяброўкі таксама прыціхлі. Гора Веры пасяліла ў майстэрні сумную цішыню. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сялі́ць, сялю́, се́ліш, се́ліць; се́лены; незак., каго-што.

Уладжваць на незаселеных месцах; пасяляць.

|| зак. пасялі́ць, -сялю́, -се́ліш, -се́ліць; -се́лены; наз. пасяле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рассялі́ць, -сялю́, -се́ліш, -се́ліць; -се́лены; зак., каго-што.

1. Пасяліць у многіх месцах.

Р. студэнтаў па кватэрах.

2. Пасяліць асобна (пра тых, хто жыў разам).

Р. сыноў.

|| незак. рассяля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. рассяле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

всели́ть сов., прям., перен. усялі́ць, пасялі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пасяля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да пасяліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасе́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пасяліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасе́лены

1. поселённый;

2. вселённый;

1, 2 см. пасялі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)