◎ Пасялда́ ’пасялуха’ (лаг., Сл. ПЗБ). Утворана ад выразу па сялу (параўн., пасялуха) пры дапамозе суфікса ‑да (аб ім. гл. Сцяцко, Афікс. наз., 34–35). Да сяло (гл.). Аналагічна ўтвораны: пасялёнь ’гультай, які любіць хадзіць з хаты ў хату’ (докш., Янк. Мат.; круп., бяроз., Сл. ПЗБ), пасялун ’тс’ (КЭС, лаг.; маст., Сл. ПЗБ), пасялуха ’пахатуха, пляткарка’ (КЭС, лаг.; Некр.), віл., шчуч. пасялушніца, чэрв. пасёльніца (Сл. ПЗБ), пасялёнда ’асоба, якая любіць вечарам схадзіць да суседа пагаварыць’ (КЭС, лаг.), а таксама пасяльны ’пасялень’ (Клопава, Филол/сб., 1966, 146).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пасалу́ха, пасялу́ха ’хто без справы ходзіць па хатах’ (віц., Сл. ПЗБ). Утворана ад выразу (хадзіць) па сялу і суф. ‑(у)ха. Параўн. таксама пасялда.⇉.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ По́сял ’чалавек, які ходзіць па сяле без справы’ (барыс., лях., Сл. ПЗБ). Вытворнае ад сяло. па сяле, аналагічна пахату́ха ’тс’ ад хата, па хатах (Янк., 1: Сцяц., Афікс. наз., 243; Панюціч, 106). Параўн. віц. пайшоў на сяло ’пайшоў у госці да суседа’ (Непакупны, Связи. 82–84). Гл. пасялда.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)