кліенту́ра, -ы, ж., зб.

Кліенты.

Пастаянная к. ў цырульні.

|| прым. кліенту́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канста́нта, -ы, ДМ -нце, мн. -ы, -аў, ж. (спец.).

Пастаянная велічыня.

|| прым. канста́нтны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пастая́нны, -ая, -ае.

1. Нязменны і аднолькавы заўсёды, бесперапынны.

Прырода на Зямлі знаходзіцца ў пастаянным развіцці.

Пастаянная велічыня (у матэматыцы). П. ток (у адрозненне ад пераменнага). Пастаянная армія (армія мірнага часу). П. капітал (частка капіталу, што затрачваецца на сродкі вытворчасці і застаецца нязменнай у працэсе вытворчасці). П. заказчык у атэлье.

2. Разлічаны на доўгі тэрмін, не часовы.

Пастаянная работа.

П. жыхар.

3. Не зменлівы, цвёрды.

П. погляд на рэчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

храмасо́ма, -ы, мн. -ы, -со́м, ж. (спец.).

Пастаянная састаўная частка ядра жывёльных і раслінных клетак, носьбіт спадчыннай інфармацыі.

|| прым. храмасо́мны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пастая́нны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пастая́нны пастая́нная пастая́ннае пастая́нныя
Р. пастая́ннага пастая́ннай
пастая́ннае
пастая́ннага пастая́нных
Д. пастая́ннаму пастая́ннай пастая́ннаму пастая́нным
В. пастая́нны (неадуш.)
пастая́ннага (адуш.)
пастая́нную пастая́ннае пастая́нныя (неадуш.)
пастая́нных (адуш.)
Т. пастая́нным пастая́ннай
пастая́ннаю
пастая́нным пастая́ннымі
М. пастая́нным пастая́ннай пастая́нным пастая́нных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

алкагалі́зм, ‑у, м.

Хваравітая, пастаянная цяга да алкагольнага пітва; п’янства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэрмаста́т, ‑а, М ‑стаце, м.

Апарат, у якім падтрымліваецца пастаянная тэмпература пры дапамозе аўтаматычных рэгулятараў.

[Ад грэч. thermē — цяпло, гарачыня і statos — стаячы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

атрыбу́т, -а, Му́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Неабходная, пастаянная характэрная прымета, уласцівасць чаго-н., прыналежнасць (кніжн.).

2. У граматыцы: тое, што і азначэнне.

|| прым. атрыбуты́ўны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

храмасо́ма, ‑ы, ж.

Спец. Пастаянная састаўная частка клетачнага ядра жывёльных і раслінных арганізмаў, носьбіт спадчыннага рэчыва.

[Ад грэч. chrōma — колер, фарба і sōma — цела.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

куско́ва-пастая́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. куско́ва-пастая́нны куско́ва-пастая́нная куско́ва-пастая́ннае куско́ва-пастая́нныя
Р. куско́ва-пастая́ннага куско́ва-пастая́ннай
куско́ва-пастая́ннае
куско́ва-пастая́ннага куско́ва-пастая́нных
Д. куско́ва-пастая́ннаму куско́ва-пастая́ннай куско́ва-пастая́ннаму куско́ва-пастая́нным
В. куско́ва-пастая́нны (неадуш.)
куско́ва-пастая́ннага (адуш.)
куско́ва-пастая́нную куско́ва-пастая́ннае куско́ва-пастая́нныя (неадуш.)
куско́ва-пастая́нных (адуш.)
Т. куско́ва-пастая́нным куско́ва-пастая́ннай
куско́ва-пастая́ннаю
куско́ва-пастая́нным куско́ва-пастая́ннымі
М. куско́ва-пастая́нным куско́ва-пастая́ннай куско́ва-пастая́нным куско́ва-пастая́нных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)