паспрабава́ць гл. спрабаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паспрабава́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паспрабу́ю паспрабу́ем
2-я ас. паспрабу́еш паспрабу́еце
3-я ас. паспрабу́е паспрабу́юць
Прошлы час
м. паспрабава́ў паспрабава́лі
ж. паспрабава́ла
н. паспрабава́ла
Загадны лад
2-я ас. паспрабу́й паспрабу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час паспрабава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паспрабава́ць сов., см. папрабава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паспрабава́ць, ‑бу́ю, ‑бу́еш, ‑бу́е; зак.

1. што, чаго і з інф. Тое, што і папрабаваць. Паспрабуйце на язык [соль], калі не верыце — прапанаваў шафёр. — Я не хлушу! Кулакоўскі. Шмат вёсак і гаспадароў абышоў Пракоп, але прыпынку ўсё не знаходзілася. Прыходзілася паспрабаваць і жабрацкага і батрацкага хлеба. Колас. [Толік] сеў у кабіну, каб паспрабаваць машыну самому, і завёў матор. Ракітны. Вечарам, прылёгшы на канапцы, Міця паспрабаваў чытаць. Навуменка. [Лях:] — Сёння і шчупак павінен браць. Можна будзе на жыўца паспрабаваць. Лобан.

2. заг. паспрабу́й(це). Разм. Ужываецца як пагроза або перасцярога. — Толькі паспрабуй даць згоду, тады і дадому не прыходзь! — папярэдзіла яна мужа. Паслядовіч. — Толькі рот паспрабуй раскрыць, не ўбачыш болей ты свету. Лынькоў.

•••

Паспрабаваць шчасця — пачаць якую‑н. справу з надзеяй на поспех.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спрабава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; незак. і зак.

1. незак., каго-што. Правяраць стан або якасць каго-, чаго-н., выпрабоўваць.

С. свае сілы.

С. голас.

2. незак., што. Каштаваць што-н., есці што-н. для вызначэння смаку.

С. суп.

3. незак. і (радзей) зак., з інф. Рабіць (зрабіць) спробу выканаць якія-н. дзеянні, здзейсніць што-н.

С. заснуць.

С. узлезці на дрэва.

4. незак. і (радзей) зак., што. Зведваць (зведаць) што-н.

Ён ужо не раз спрабаваў турму.

|| зак. паспрабава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

попыта́ться паспрабава́ць, папрабава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

испро́бовать сов. паспрабава́ць; вы́прабаваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

попро́бовать сов.

1. паспрабава́ць, папрабава́ць;

2. (отведать) паспыта́ць, пакаштава́ць, паспрабава́ць, папрабава́ць; см. про́бовать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

галасну́ць

паспрабаваць спыніць машыну ўзняццем рукі’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. галасну́ галаснё́м
2-я ас. галасне́ш галасняце́
3-я ас. галасне́ галасну́ць
Прошлы час
м. галасну́ў галасну́лі
ж. галасну́ла
н. галасну́ла
Загадны лад
2-я ас. галасні́ галасні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час галасну́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

згустава́ць

паспрабаваць што-небудзь на смак’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. згусту́ю згусту́ем
2-я ас. згусту́еш згусту́еце
3-я ас. згусту́е згусту́юць
Прошлы час
м. згустава́ў згустава́лі
ж. згустава́ла
н. згустава́ла
Загадны лад
2-я ас. згусту́й згусту́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час згустава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)