паспадзява́цца гл. спадзявацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паспадзява́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паспадзяю́ся паспадзяё́мся
2-я ас. паспадзяе́шся паспадзеяце́ся
3-я ас. паспадзяе́цца паспадзяю́цца
Прошлы час
м. паспадзява́ўся паспадзява́ліся
ж. паспадзява́лася
н. паспадзява́лася
Загадны лад
2-я ас. паспадзява́йся паспадзява́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час паспадзява́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паспадзява́цца сов.

1. понаде́яться;

2. (довериться кому-л.) положи́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паспадзява́цца, ‑дзяюся, ‑дзяешся, ‑дзяецца; ‑дзяёмся, ‑дзеяцеся.

Зак. да спадзявацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спадзява́цца, -дзяю́ся, -дзяе́шся, -дзяе́цца; -дзяёмся, -дзеяце́ся, -дзяю́цца; незак.

1. на што, з інф., без дап. і са злуч. «што». Мець спадзяванне, надзею на што-н.

С. на атрыманне прэміі.

Спадзяюся вярнуцца вячэрнім рэйсам.

2. на каго-што. Быць упэўненым у кім-, чым-н., мець спадзяванні на каго-н.

Спадзяюся на свайго сына.

3. у форме 1 ас. адз. цяпер. спадзяю́ся ўжыв. ў знач. пабочн. сл. Выражае ўпэўненасць.

Ты, спадзяюся, лішняга не будзеш гаварыць.

|| зак. паспадзява́цца, -дзяю́ся, -дзяе́шся, -дзяе́цца; -дзяёмся, -дзеяце́ся, -дзяю́цца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

понаде́яться сов. паспадзява́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даве́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак., каму-чаму.

Паверыць каму-, чаму-н., паспадзявацца на каго-, што-н.

Яму можна д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даве́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; заг. даверся; зак., каму-чаму.

Аказаць каму‑, чаму‑н. давер’е, паспадзявацца на каго‑, што‑н. Пеця вырашыў даверыцца камісару. Ён расказаў пра ўсё. Сіняўскі. Пакінем яснасць на чарзе, Даверымся людскому лёсу. Бачыла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зда́цца¹, зда́мся, здасіся, зда́сца; здадзімся, здасце́ся, здаду́цца; зда́ўся, здала́ся, -ло́ся; зда́йся; зак.

1. Спыніўшы супраціўленне, прызнаць сябе пераможаным.

З. ў палон.

2. Аслабець, страціць сілы.

Апошні год ён зусім здаўся.

3. Даверыцца каму-, чаму-н., паспадзявацца на каго-, што-н.

Я на вас здаўся, а вы тут вось што робіце.

|| незак. здава́цца, здаю́ся, здае́шся, здае́цца; здаёмся, здаяце́ся, здаю́цца; здава́йся.

|| наз. зда́ча, -ы, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

положи́ться (понадеяться) паспадзява́цца (на каго, на што); (доверить) даве́рыць (каму, чаму); (довериться) даве́рыцца (каму, чаму), зда́цца (на каго, на што); (быть уверенным) быць упэ́ўненым (у кім, у чым);

я напра́сно положи́лся на него́ я дарэ́мна паспадзява́ўся на яго́;

я целико́м положи́лся на него́ я ца́лкам даве́рыўся яму́;

на его́ слова́ нельзя́ положи́ться яго́ сло́вам не́льга давяра́ць;

положи́тесь на меня́ даве́рцеся мне;

на меня́ мо́жете положи́ться ва мне мо́жаце быць упэ́ўнены.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)