паспавяда́ць гл. спавядаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паспавяда́ць
дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
паспавяда́ю |
паспавяда́ем |
| 2-я ас. |
паспавяда́еш |
паспавяда́еце |
| 3-я ас. |
паспавяда́е |
паспавяда́юць |
| Прошлы час |
| м. |
паспавяда́ў |
паспавяда́лі |
| ж. |
паспавяда́ла |
| н. |
паспавяда́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
паспавяда́й |
паспавяда́йце |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
паспавяда́ўшы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
паспавяда́ць сов.
1. церк. испове́довать, испове́дать;
2. перен., шутл. отчита́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
паспавяда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
1. Справіць абрад споведзі. [Шаптуха:] — А бацюшку на ўсякі выпадак паклічце, хай паспавядае, усё можа быць. Скрыпка.
2. перан. Разм. Прабраць каго‑н. за што‑н. — Ты, Дзямід Мікалаевіч, пачакай, — спыніў яго Міхась Раманавіч. — Трэба цябе паспавядаць, а то прыязджаеш у Мінск і вачэй не паказваеш. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спавяда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; незак.
1. каго і без дап. Прымаць споведзь у каго-н.
С. грэшніка.
2. перан., каго. Ушчуваць за што-н.
С. вучня за дрэнны ўчынак.
3. Прытрымлівацца якога-н. вучэння, пераканання і пад.
Паэт кіраваўся прынцыпамі, якія спавядаў Максім Багдановіч.
|| зак. паспавяда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і вы́спаведаць, -аю, -аеш, -ае; -аны.
|| наз. спавяда́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паспавяда́ны церк. испове́данный; см. паспавяда́ць 1
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
испове́довать
1. сов. паспавяда́ць, вы́спаведаць;
2. несов. спавяда́ць; (каяться) спавяда́цца (каму, у чым);
3. несов. (следовать какой-л. религии, какому-л. учению и т. п.) вызнава́ць; ве́рыць (у што); трыма́цца (чаго); прызнава́ць (што); (придерживаться) прытры́млівацца (чаго);
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)