паспавяда́цца
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
паспавяда́юся |
паспавяда́емся |
| 2-я ас. |
паспавяда́ешся |
паспавяда́ецеся |
| 3-я ас. |
паспавяда́ецца |
паспавяда́юцца |
| Прошлы час |
| м. |
паспавяда́ўся |
паспавяда́ліся |
| ж. |
паспавяда́лася |
| н. |
паспавяда́лася |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
паспавяда́йся |
паспавяда́йцеся |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
паспавяда́ўшыся |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
паспавяда́цца сов., церк., перен. испове́доваться, испове́даться
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
паспавяда́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Пабыць на споведзі; пакаяцца ў грахах. Захацеў [Грыцкевіч] перад смерцю паспавядацца, і суседзі паклікалі Радзішэўскага. «Звязда».
2. перан. Разм. Расказаць шчыра пра што‑н.; прызнацца, пакаяцца ў чым‑н. Але адных дакораў было мала: адчувалася патрэба паспавядацца перад кім-небудзь, прызнацца ў сваім бязволлі і блазенстве. Колас. Цягне за язык. Мусіць, так устроены чалавек: не можа, каб не паспавядацца. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
изли́ть сов. (чувства) вы́ліць; вы́казаць; раскры́ць; паспавяда́цца; (слёзы) пралі́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бязво́лле, ‑я, н.
Адсутнасць сілы волі, слабахарактарнасць. Але адных дакораў было мала: адчувалася патрэба паспавядацца перад кім-небудзь, прызнацца ў сваім бязволлі і блазенстве. Колас. [Шэмет:] — Судзяць не Дубалеку, а непаваротлівасць, абыякавасць, разявацтва, бязволле, марудлівасць, невуцтва — вось што судзяць. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
испове́доваться
1. сов. паспавяда́цца, вы́спаведацца; (покаяться, признаться) пака́яцца, прызна́цца, паспавяда́цца (каму, у чым);
2. несов. спавяда́цца; (каяться, признаваться) ка́яцца, прызнава́цца, спавяда́цца (каму, у чым);
3. несов., страд. спавяда́цца; вызнава́цца; ве́рыцца; трыма́цца; прызнава́цца; прытры́млівацца;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
испове́даться сов.
1. паспавяда́цца, вы́спаведацца; пака́яцца;
2. (признаться) прызна́цца (у чым); расказа́ць (аб чым); вы́класці (што); пака́яцца;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нераздзе́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Не падзелены на часткі. Нераздзеленая маёмасць.
2. перан. Які не атрымлівае водгуку, не сустракае спачування, разумення. Колькі год прайшло з таго часу, але не ціхне ў сэрцы боль нераздзеленага кахання. Бярозкін. Галі карцела расказаць, паспавядацца ў сваіх пачуццях, бо нераздзеленая радасць — палова радасці, а нераздзелены смутак — глядзі што большы, як у два разы. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пака́яцца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Прызнаць сваю віну, памылку перад кім‑н. [Пніцкі:] — [Паўлючок] напісаў падлог на .. Галіну. І цяпер сам усё як мае быць расказаў, пакаяўся. Чорны. Шаройка расказаў аб усім шчыра, успомніў і статак, прызнаў сваю віну і пакаяўся. Шамякін.
2. Усвядоміўшы сваю памылку, пашкадаваць аб зробленым. Цяпер я пакаяўся, што не падаўся на бальшак, дзе мог пад’ехаць іш падарожнай машыне. Якімовіч.
3. Прызнацца ў сваіх грахах, паспавядацца ў царкве.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)