пасміха́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

Тое, што і пасмейвацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасміха́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пасміха́юся пасміха́емся
2-я ас. пасміха́ешся пасміха́ецеся
3-я ас. пасміха́ецца пасміха́юцца
Прошлы час
м. пасміха́ўся пасміха́ліся
ж. пасміха́лася
н. пасміха́лася
Загадны лад
2-я ас. пасміха́йся пасміха́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час пасміха́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пасміха́цца несов., см. пасме́йвацца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пасміха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Тое, што і пасмейвацца. Дзед Талаш задаволена пасміхаецца: яго ваякі ведаюць службу. Колас. [Вера] пачала па-руску, паспрабавала па-нямецку, а італьянец стаяў і пасміхаўся сваім вялікім ротам з роўнымі белымі зубамі. Мікуліч. Ну а мяне Празвалі ўсе «паэтам» І пасміхаліся, Нібыта з дзівака. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасміхну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Аднакр. да пасміхацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штука́рства, ‑а, н.

1. Паводзіны, учынкі штукара (у 3 знач.); дзіўныя, незвычайныя дзеянні, штукі (у 4 знач.). Вечарамі, калі камеры замыкаліся на ўсю ноч, зняволеныя прараблялі розныя цікавыя штукарствы, напрыклад, падыманне чалавека кончыкамі пальцаў, або падыманне самога сябе на нары. Колас. Калапскі вёў сваю пракурорскую справу больш сумленна, пазбягаў грубых падманаў, штукарства і ашуканства, трымаўся салідна і спакойна. Машара. [Віця] марыць вырасці мужным і смелым, а што ні зробіць — усё называюць штукарствам, дураслівасцю. Шыловіч.

2. Стварэнне танных знешніх эфектаў, разлічаных на тое, каб сваёй незвычайнасцю ўразіць каго‑н. Маладнякоўскія кіраўнікі не маглі дараваць Я. Коласу яго іранічнага стаўлення да .. паэтычнага штукарства. «Полымя». Талент чалавека заўсёды мае патрэбу ў адкрыцці, бо не адкрыты і не ўспешчаны людскою ўвагаю, ён можа астацца толькі штукарствам, з якога людзі будуць добразычліва сабе пасміхацца. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)